Вы тут

Лукашэнка аб наяўнасці надзейнай абароннай лініі ў выпадку атакі на Беларусь з захаду


Беларусь стварыла надзейную абаронную лінію, якая дазволіць спыніць рух праціўніка, калі на Беларусь будзе ўчынена нападзенне з заходняга напрамку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў у інтэрв’ю тэлеканалу «Расія», паведамляе БелТА.


Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне аб забеспячэнні ваеннай бяспекі на заходніх рубяжах на фоне ўзмацнення ваеннай прысутнасці ў паўднёвай частцы краіны паблізу граніц з Украінай. «У вас 10 тактычных батальённых груп НАТА на заходняй граніцы стаіць, якія таксама невядома, якія планы маюць», — адзначыў інтэрв’юер.

«Мы іх чакаем. Там нам будзе прасцей. Там выбудаваны абарончыя рубяжы ад Брэста да Гродна і вышэй туды. Практычна літоўская і польская граніцы перакрыты на выгадных для нас умовах. Мы ж таксама вучымся на гэтай украінска-расійскай спецыяльнай ваеннай аперацыі. Мы бачым, дзе трэба размясціць (войскі і абарончыя рубяжы. — Заўв. БелТА), — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Не буду называць колькі іх штук, але будзе дастаткова для таго, каб закрыць усю граніцу. Не «Лінія Сталіна» (сістэма ўмацаваных раёнаў уздоўж старой заходняй граніцы СССР да 1939 года. — Заўв. БелТА), а сучасныя абарончыя пункты, дзе трэніруюцца нашы хлопцы. Кожны ваеннаслужачы, калі мы яго прызываем па мабілізацыі, павінен ведаць, куды ён павінен прыйсці і ў якім напрамку страляць».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што наведваў адны з такіх рубяжоў і асабіста азнаёміўся з абстаноўкай. «Прастрэльваецца ўсё вакол. Гэта ў раёне Брэста. І Брэст відаць. Там падысці, прарваць граніцу можна, але ты далей не прасунешся. Ты поўнасцю як на далоні. На ўзвышшы стаяць гэтыя пункты, і там праходзяць трэніроўкі. Таму мы там націск і абарону нашу не аслабляем», — звярнуў увагу ён.

Прэзідэнт Беларусі таксама падкрэсліў, што разам з расійскім калегам Уладзімірам Пуціным яны ўжо не першы год плануюць абарону заходняга напрамку. «У нас абарончыя планы існуюць, а калі трэба, мы іх перавядзём і ў наступальныя. Таму яны няхай там не шалеюць і не радуюцца, што, ведаеце, «мы валяемся з Пуціным на падлозе, а яны каленам сталі нам на грудзі і душаць нас». Нічога падобнага, — заявіў беларускі лідар. — Мы бачым, адкуль можа быць нанесены самы сур’ёзны ўдар па нашым саюзе і па нашай сумеснай групоўцы. Таму на захадзе мы нічога не аслабляем. Больш таго, армію сваю ўзмацнілі сур’ёзнай зброяй. Вы ведаеце яе — расійскай. І звычайнай, і тактычнай ядзернай зброяй».

Напрыклад, на парадзе ў гонар Дня Незалежнасці былі паказаны ракетныя комплексы «Іскандэр», якія падрыхтаваны для нанясення ўдараў тактычнай ядзернай зброяй.

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.