Вы тут

Наступствы Курска, узмацненне граніц, пагроза трэцяй сусветнай, Зяленскі ў бункеры і ядзерная кнопка. Галоўнае з інтэрв’ю Лукашэнкі


Інтэрв’ю з кіраўніком беларускай дзяржавы працягвалася каля дзвюх гадзін. Аляксандр Лукашэнка падрабязна, шчыра і адкрыта адказаў на пытанні журналіста, якія датычыліся шырокага спектра тэм, уключаючы беларуска-расійскае супрацоўніцтва, пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.


Фота БелТА

Размова ішла, у прыватнасці, аб мерах па забеспячэнні бяспекі Беларусі і Расіі, а таксама ў цэлым Саюзнай дзяржавы, аб сітуацыі ва Украіне і шляхах вырашэння канфлікту, аб рэакцыі на паводзіны заходніх суседзяў і абстаноўцы на граніцы. Абмяркоўваліся таксама асобныя аспекты ўнутранай палітыкі, асабістая роля Прэзідэнта ў развіцці краіны і яго планы на перспектыву.

У ліку гарачых інфармацыйных тэм, па якіх Аляксандр Лукашэнка даў прадметныя падрабязныя адказы, — інцыдэнт з парушэннем украінскімі беспілотнікамі паветранай прасторы Беларусі, «чырвоныя лініі» ў пытаннях бяспекі, падзеі ў Курскай вобласці. Адказваючы на пытанні журналіста, кіраўнік дзяржавы таксама пракаментаваў апошнія заявы Польшчы і Украіны.

Аб абароне дзяржграніцы: ніякіх «чырвоных ліній», адказ будзе імгненны

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што ў выпадку парушэння дзяржаўнай граніцы адказ будзе імгненны.

Адно з пытанняў датычылася хамскага адказу з боку ўкраінскага МЗС на заяву МЗС Беларусі наконт парушэння беспілотнікамі паветранай прасторы нашай краіны. Украінскія афіцыйныя асобы адказалі, што ў гэтай тэме няма чаго і абмяркоўваць, гэта не тое, пра што трэба задумвацца.

Аб перспектывах інтэграцыі з Расіяй: ісці па шляху двух прэзідэнтаў

Выбудоўваць інтэграцыйныя сувязі паміж Беларуссю і Расіяй трэба па прыкладзе адносін лідараў дзвюх краін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час інтэрв’ю тэлеканалу «Расія».

Кіраўніка дзяржавы спыталі, як ён ацэньвае цяперашні этап развіцця Саюзнай дзяржавы, наколькі яна трывалая і непарушная і што яшчэ трэба зрабіць для большай інтэграцыі. «Магу сказаць проста: вам у Расіі і нам у Беларусі трэба ісці па шляху двух прэзідэнтаў. Вы бачыце нашы адносіны — абсалютна блізкія. У Прэзідэнта Пуціна ні з кім няма такіх адносін, як з Беларуссю. Гэта натуральна. Тут нічога не трэба прыдумляць, ніякай канспіралогіі. Мы саюзнікі — гэтым усё сказана», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Аб уварванні ВСУ ў Курскую вобласць: ідзе барацьба на павышэнне ставак

«Я згодны з Пуціным, калі ён сказаў, што ідзе барацьба на павышэнне ставак. Што яны хочуць, калі раптам будуць перагаворы, выйграць больш моцную пазіцыю. Так і Захад кажа, ва Украіне пра гэта мараць. Але паўстае іншае пытанне: у такой сітуацыі і падобных хто будзе весці перагаворы?» — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аб забароне на ўезд беларускіх аўто ў Літву

«Вар’яты. Я б на вашым месцы пытанні датычна Літвы і не каментаваў. Бо яны не ведаюць самі, што робяць. Гэта вар’яты, самыя сапраўдныя вар’яты. Ну што пра іх казаць. Калі б там былі адказныя палітыкі, мы маглі б абмяркоўваць іх палітыку. Але там адказных палітыкаў няма», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, з эканамічнага пункту гледжання ў гэтым рашэнні літоўскіх улад ёсць нават плюсы. «Дзякуй Богу. Нашы перастануць вывозіць (хоць цяпер паменш стала) грошы за межы Беларусі і Расіі. Тое ж самае расіяне. Грошы застануцца тут. Гэты так званы эканамічны турызм — вялікія сродкі, якія вывозіліся адсюль», — сказаў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.