Вы тут

Наступны перапіс насельніцтва Беларусі могуць правесці ў 2029 годзе


У Беларусі наступны перапіс насельніцтва плануюць правесці ў 2029 годзе. Пра гэта расказала старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева ў эфіры тэлеканала СТВ, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Рэспубліка Беларусь ужо за вялікі перыяд захоўвае рух дзесяцігадовы, як быў закладзены ў законе аб перапісе насельніцтва кіраўніком дзяржавы. Натуральна, мы мяркуем, што наступны перапіс пройдзе ў 2029 годзе. Ну і, вядома ж, мы працуем (і ўвесь свет) над тым , якія тэхналогіі будуць выкарыстоўвацца пры яе правядзенні, якія адміністрацыйныя крыніцы даных неабходна будзе выкарыстоўваць і падключаць, каб спрасціць насельніцтву запаўненне перапісных лістоў пры правядзенні перапісу», — адзначыла Іна Мядзведзева.

Кіраўнік Белстата таксама расказала, як беларускія спецыялісты ўзаемадзейнічаюць з расійскімі калегамі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Паводле яе слоў, па адпаведнай саюзнай праграме выкананы ўсе пункты і мерапрыемствы. «Гэтыя мерапрыемствы датычыліся гарманізацыі метадалогіі, што выкарыстоўваецца ў статыстыцы. Натуральна, мы прадаўжаем гэту работу, і сёння яна ідзе ў рамках дарожных карт, якія ёсць», — растлумачыла Іна Мядзведзева. Бакі ўкараняюць навацыі, абмяркоўваюць крокі для далейшага руху наперад па абазначаных у саюзнай праграме планах.

Асобна размова зайшла і аб папаўненні статыстычнай службы маладымі спецыялістамі. «Органы дзяржаўнай статыстыкі Рэспублікі Беларусь заўсёды рады, калі прыходзяць маладыя спецыялісты. У нас ёсць базавая кафедра ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце — гэта кафедра статыстыкі. Мы забіраем ужо трэці год увесь паток, які рыхтуе гэтая кафедра. Вядома ж, мы з задавальненнем прымаем дзяцей, якія рыхтуюць БДУІР і БДУ. Гэта і праграмісты, і географы, якія працуюць з намі над ГІС-тэхналогіямі і асучасніваннем тых стандартных прадуктаў, якія выкарыстоўвае Белстат», — расказала старшыня Нацыянальнага статкамітэта.

Выбар рэдакцыі

Культура

«Меню» для вандроўніка

«Меню» для вандроўніка

У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.

Сям'я і дэмаграфія

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.