Для нарошчвання аб’ёмаў прамысловай вытворчасці неабходна сканцэнтравацца на развіцці імпартазамяшчэння і павышэнні эфектыўнасці галін і прадпрыемстваў за кошт укаранення новых тэхналогій. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч, паведамляе БелТА.
Віцэ-прэм’ер падкрэсліў, што драйверам у развіцці эканомікі застаецца прамысловасць. Так, тэмп росту аб’ёмаў прамысловай вытворчасці за студзень — ліпень гэтага года склаў 107,5 працэнта да такога ж узроўню 2023-га. «З мэтай захавання такіх станоўчых паказчыкаў неабходна сканцэнтравацца на далейшым вырашэнні такіх асноўных пытанняў, як развіццё імпартазамяшчэння, у тым ліку ў рамках рэалізацыі інтэграцыйных праектаў з Расійскай Федэрацыяй. Гэта далейшая работа па стабілізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі і павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці адпаведнай прадукцыі, у тым ліку з наяўнасцю знешніх абмежаванняў і санкцыйнага ціску. Таксама гэта пытанні павышэння эфектыўнасці галін і прадпрыемстваў за кошт укаранення новых тэхналогій, абсталявання, машын, механізмаў», — пералічыў Віктар Каранкевіч.
Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць рэалізацыі праектаў па імпартазамяшчэнню. Напрыклад, з Расіяй узгоднена 27 імпартазамяшчальных праектаў на агульную суму каля 168 млрд. расійскіх рублёў. Значныя сумы асвоены па 25 праектах, якія знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі. «Тут можна выдзеліць асобныя праекты, накіраваныя і на мадэрнізацыю дзеючых вытворчасцей, павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці, і пашырэнне асартыменту прадукцыі на такіх буйных прамысловых прадпрыемствах, як «Гомсельмаш», «Мінскі падшыпнікавы завод», «БЕЛАЗ», «АМКАДОР» і іншых. Калі браць нафтахімічны комплекс, то гэта мадэрнізацыя асноўных вытворчых фондаў «Гродна Азота», рэалізацыя інвестыцыйных праектаў па выпуску новых прадуктаў у нафтаперапрацоўцы («Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод», «Нафтан»)», — расказаў намеснік прэм’ер-міністра. Асобныя праекты рэалізуюцца ў дрэваапрацоўцы.
Усе гэтыя меры прымаюцца для павелічэння аб’ёмаў канкурэнтаздольнай прадукцыі, якая запатрабавана як унутры краіны, так і за яе межамі.
У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.
Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.