Аграрыі Беларусі з улікам рапсу намалацілі больш як 7,5 млн.т збожжа. Аб гэтым паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 19 жніўня збожжа з улікам рапсу намалочана 7,596 млн т, з іх — 6,524 млн т збожжавых і зернебабовых культур (95,3 працэнта плошчаў, што падлягаюць уборцы, ураджайнасць — 32,7 ц/га), 1,072 млн т рапсу (92, 1 працэнт да ўборачнай плошчы, ураджайнасць — 29,1 ц/га).
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,051 млн.т, Гродзенская — 1,735 млн.т, Брэсцкая — 1,557 млн.т, Магілёўская — 871,3 тыс.т, Гомельская — 731,4 тыс.т, Віцебская — 650 тыс.т..
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 44,2 тыс. га (99 працэнтаў плошчаў, якія падлягаюць уборцы).
У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.
Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.