Вы тут

Найлепшых барцоў краіны вызначылі ў Гродне


Гераіні тыдня

Беларускія спартсменкі заваявалі 5 медалёў на чэмпіянаце Еўропы па вадналыжным спорце, які прайшоў у Францыі. Поўны камплект узнагарод сабрала Алена Пархоменка, якая стала чэмпіёнкай у мнагабор’і, была другой у фігурным катанні і трэцяй у скачках з трампліна. Золата ў фігурным катанні выйграла Марыя Белякова, а ў скачках з трампліна Ірына Турэц заваявала сярэбраны медаль.

Поспех тыдня

Беларускія самбісты заваявалі дзевяць медалёў Кубка свету, які праходзіў у Кыргызстане. Сярэбраны медаль заваявала Марыя Кандрацьева (звыш 80 кг). Бронзавыя ўзнагароды ўзялі Ігар Міраеўскі (да 64 кг), Уладзіслаў Мардусевіч (да 71 кг), Арсеній Маліцкі (звыш 98 кг), Алена Купава (да 54 кг), Анжэла Жылінская (да 72 кг), Паліна Граматнёва, Карына Шут (абедзве — да 80 кг) і Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг).

Турнір тыдня

У Гродне прайшоў чэмпіянат Беларусі па спартыўнай барацьбе. У спаборніцтвах па вольнай барацьбе чэмпіёнамі краіны сталі Кірыл Пракопаў (да 57 кг), Дзмітрый Шамела (да 61 кг), Анатоль Грамыка (да 65 кг), Нюргун Скрабін (да 70 кг), Данііл Амяльянчык (да 74 кг), Мікалай Савенка (да 79 кг), Расул Ціхаеў (да 86 кг), Аляксандр Гуштын (да 97 кг) і Віталь Песняк (да 125 кг). Найлепшыя вынікі ў турніры па грэка-рымскай барацьбе паказалі Аляксандр Гур’еў (да 55 кг), Яраслаў Кардаш (да 60 кг), Талібша Хайбараў (да 63 кг), Вячаслаў Жэгалаў (да 67 кг), Ілья Валеўскі (да 72 кг), Максім Шэдзь (да 77 кг), Ілья Біцееў (да 82 кг), Ігар Ярашэвіч (да 87 кг), Кірыл Маскевіч (да 97 кг) і Павел Глінчук (да 130 кг). Уладальніцамі чэмпіёнскіх званняў у жанчын сталі Ксенія Станкевіч (да 50 кг), Вікторыя Воўк (да 53 кг), Марта Гетманава (да 55 кг), Арына Мартынава (да 57 кг), Аліна Максімава (да 59 кг), Крысціна Сазыкіна (да 62 кг), Вікторыя Радзькова (да 68 кг), Аліна Шаўчук (да 72 кг), Анастасія Зімянкова (да 76 кг) і Вераніка Іванова (да 65 кг), якая перамагла на чэмпіянаце краіны дзясяты раз.

Лічба тыдня

93 медалі заваявалі беларускія весляры на міжнародных спаборніцтвах «Кубак добрай волі», якія прайшлі ў Маскве. Удзельнікі турніру на працягу пяці дзён вызначалі прызёраў у трох узроставых катэгорыях — юніёрскай (да 19 гадоў), маладзёжнай (да 24 гадоў) і дарослай. Чэмпіёнамі ў дарослай катэгорыі ў адзіночках сталі Вольга Клімава (каноэ, 5000 м), Уладзіслава Скрыганава (байдарка, 5000 м), Іван Патапенка (каноэ, 5000 м), Алег Юрэня (байдарка, 5000 м), Алена Наздрова (каноэ, 500 м), Марыя Папічыч (каноэ, 500 м, U19) і Іна Нядзелькіна (каноэ 500 м, U24). Пераможцамі спаборніцтваў таксама сталі двойкі Дзмітрыя Натынчыка і Уладзіслава Краўца (байдарка, 500 м), Вольгі Худэнкі і Дзмітрыя Натынчыка (байдарка, 500 м, мікст), Івана Казлова і Глеба Дзёміна (каноэ, 500 м, U19), Віталя Шчэрбіна і Ільі Філімонава (байдарка, 500 м, U19), таксама перамогу атрымаў квартэт байдарачнікаў на 500-метроўцы (U19). Агульны вынік беларускай дэлегацыі на Кубку Добрай волі ў Маскве склаў 93 медалі — 38 залатых, 28 сярэбраных і 27 бронзавых.

Каманда тыдня

Магілёўскі ЦАР пяты раз стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе. 

У фінальным паядынку 15-га кубкавага розыгрышу магіляўчане перамаглі каманду «Брэст-Волга» з лікам 4:1. 

У гэтым сезоне ЦАР таксама выйграў Суперкубак і чэмпіянат Беларусі. У гульні за трэцяе месца Кубка Беларусі віцебскі «Юркас» абыграў спартсменаў «Шчучына» з вынікам 6:3. Найлепшым гульцом турніру прызнаны Юрый Пятроўскі (ЦАР), найлепшым варатаром стаў Вадзім Аляшкевіч («Брэст-Волга»), найлепшы бамбардзір — Міхаіл Канстанцінаў («Юркас»), які забіў 11 мячоў.

Гульня тыдня

У сталічным Палацы спорту завяршыўся міжнародны турнір па валейболе з удзелам мужчынскіх і жаночых нацыянальных каманд Беларусі і Расіі. Два матчы паміж мужчынскімі зборнымі скончыліся на карысць гаспадароў. У першым беларускія валейбалісты перамаглі з вынікам 3:0, у другім — 3:2. Жаночая зборная Беларусі таксама атрымала дзве перамогі над расійскімі саперніцамі — і кожны раз з вынікам 3:0.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.