У Беларусі стартаваў сезон палявання на лася, аленя высакароднага і лань. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце.
«З 20 жніўня ў адпаведнасці з правіламі адкрываецца паляванне на самцоў лася, аленя высакароднага і лань. Да 30 верасня дазволена здабываць дарослых самцоў, у тым ліку трафейнай якасці, а таксама селекцыйных жывёл (без уліку полу і ўзросту)», — расказалі ў Дзяржінспекцыі.
Паляванне праводзіцца, як правіла, з падзываннем самцоў (на вабу). Дазволеныя спосабы палявання — ружэйны з засады, з падыходу на працягу сутак. Дазволеныя прылады палявання — наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 3 тыс. джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, падрыхтаванай куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты.
Для пошука здабытых і здабычы параненых паляўнічых жывёл дазваляецца выкарыстоўваць паляўнічых сабак — лягавых, спаніэляў, рэтрывераў, тэр’ераў і такс, а таксама сабак іншых парод, якія маюць палявы дыплом па крывяным следзе.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.