07 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

У Мінску можна палюбавацца прыгажосцю Пакістана


Фотавыстава «Погляд на Пакістан», прысвечаная 78-годдзю Дня незалежнасці гэтай краіны, была афіцыйна адкрыта 20 жніўня Пасольствам Пакістана ў арт-прасторы парка Чалюскінцаў. 


Больш за сто гасцей прымалі ўдзел у мерапрыемстве, сярод якіх былі высокапастаўленыя асобы Рэспублікі Беларусь, Паслы і аматары мастацтва. На выставе можна азнаёміцца з культурнай спадчынай Пакістана, яго архітэктурнай і рэлігіёзнай разнастайнасцю, атрымаць асалоду ад краявідаў велічных Каракарумскіх і Гімалайскіх хрыбтоў на поўначы, пышных зялёных пагоркаў і далін Хайбер-Пахтунхвы і Кашміра, пустыняў і некранутых пляжаў Белуджыстана і Сіндзі.

На экспазіцыі прадстаўлены работы таленавітых пакістанскіх фатографаў, якія змаглі перадаць часцінку атмасферы сваёй краіны, адкрываючы яе зусім з іншага боку для нас.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун адзначыў, што адкрыццё фотавыставы — гэта важная падзея як для горада, так і для краіны. Наведаўшы парк Чалюскінцаў, людзі змогуць сфарміраваць уяўленне аб Пакістане, а таксама аб жыхарах гэтай краіны.

— Ініцыятарамі выставы выступілі Пасольства Ісламскай Рэспублікі Пакістан і Мінгарвыканкам. Не кожны зможа пабываць у Пакістане, але ўбачыць яго прыгажосць магчыма на гэтай цікавай і значнай выставе. Узаемаадносіны, якія складаюцца паміж Мінскам і Пакістанам, патрэбныя і важныя. Будзем імкнуцца да таго, каб яны мацнелі з кожным годам у розных сферах, — сказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Алег Корзун.

Пасол Пакістана Саджад Хайдэр Хан адзначыў разнастайную культурную і турыстычную спадчыну Пакістана, а таксама важнасць такіх мерапрыемстваў ва ўмацаванні сувязяў паміж Пакістанам і Беларуссю. Ён выказаў падзяку Мінгарвыканкаму за падтрымку ў арганізацыі розных культурных праектаў.

— Пакістан — неверагодна прыгожая краіна, якая славіцца сваімі ландшафтамі і гістарычнымі славутасцямі, якія здзіўляюць турыстаў сваёй прыгажосцю. У вас з’явіцца магчымасць убачыць яе на прадстаўленых фотаздымках, а таксама пабываўшы ў нас у гасцях, зможаце пераканацца ў гэтым асабіста, — сказаў Пасол Пакістана Саджад Хайдэр Хан.

Спікер Нацыянальнай асамблеі Пакістана Сардар Аяз Садзік высока ацаніў якасць выстаўленых работ, якія адлюстроўваюць біялагічную разнастайнасць краіны, а таксама падкрэсліў важнасць пашырэння двухбаковых адносін ва ўсіх сферах і гасцінна запрасіў наведаць яе.

Кожны жадаючы можа азнаёміцца з выставай «Погляд на Пакістан» да канца верасня. 

Кацярына УРБАН

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.