Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, у выніку праходжання ліўнявага дажджу 20 жніўня, на тэрыторыі Гродзенскай вобласці падтоплена 33 тэрыторыі прыватнага жылога сектара. У Гродне ў зоне падтаплення апынуліся дамы па вуліцы Ураджайнай, Маладой, Лугавой і Асенняй. Такая ж сітуацыя напаткала дамы ў вёсках Баранава і Лаша Гродзенскага раёна і вёску Міхаліна Бераставіцкага раёна.
Самы высокі ўзровень вады адзначаны ў вёсцы Лаша, дзе падтоплена 13 падворкаў і 5 жылых дамоў. Узровень вады на некаторых падворках дасягаў 40-60 сантыметраў, а ў дамах вада паднялася на 30 сантыметраў. Такая сітацыя стала вынікам сходу вады ў мясцовую рэчку Лашанку і частковага выхаду яе з берагоў.
У суседняй вёсцы Баранава ў 10 жылых дамах узровень вады дасягаў 15 сантыметраў. На ўездзе ў вёску размыта гравійная падсыпка на абочыне дарогі. Таксама каля вёскі Кунцаўшчына пашкоджаны мост — праезд па ім немагчымы. Цяпер да населенага пункта трэба ехаць з другога боку.
Работнікі абласнога ўпраўлення МНС ужо ноччу пачалі адкачку вады з падворкаў, адсяленне жыхароў не патрабуецца. Рамонт пашкоджанай інфраструктуры будзе весціся аператыўна, сітуацыя ўзята пад кантроль кіраўніцтвам вобласці і раёна.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Фота пул 4 рэгіён
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.