Вы тут

Новыя цікавінкі старых вуліц Мінска


Шырокія праспекты, маленькія завулкі — яны захоўваюць успаміны пра факты нашай агульнай гісторыі, пра лёсы мясцовых жыхароў. Гэта выснова цалкам датычыцца і мінскай вуліцы Чырвонаармейская. Пачатак яе ў цэнтры горада каля самых знакавых сталічных аб’ектаў: Дома афіцэраў і помніка танкістам, якія ў ліпені 1944 года першымі ўвайшлі ў Мінск.


Але існуючы доўгі пералік цікавых аб’ектаў у мінулыя часы завяршаўся там, дзе вуліца мяняла свой рэспектабельны сталічны выгляд на сціплы, амаль што прыгарадны. У той частцы размяшчаліся карпусы станкабудаўнічага завода, якому ў 1934 годзе было прысвоена імя Сяргея Кірава (дзейнасць прамысловага аб’екта даўно спынілі, але помнік гэтаму знакамітаму дзяржаўнаму дзеячу захаваўся на вуліцы пасёння).

Тут жа можна ўбачыць і сваеасаблівую музейную архітэктурную галерэю — многія будынкі на Чырвонаармейскай распавядаюць пра стыль перадваенных дойлідаў. Пра тое, што гэтыя пабудовы з’яўляюцца нашай гісторыка-культурнай каштоўнасцю нагадвае знак на скрыжаванні вуліц Чырвонаармейскай і Першамайскай.

— А як выглядаюць сучасныя цікавінкі, запытаецеся вы і ў адказ я прапаную паглядзець наступныя фотаздымкі. Там, дзе на сціплай ў мінулым частцы вуліцы вырас комплекс буйнешага у краіне 5-зорачнага атэля «Пекін», абнавілася праезжая тэрыторыя, узніклі невялічкія гандлёвыя кропкі, кветнікі. Нават для аўтамабілістаў з’явіліся арыгінальныя зручнасці ў выглядзе сфярычных люстэрак на скрыжаваннях. 

Самай заўважнай цікавінкай безумоўна стала маляўнічая панарама Вялікай Кітайскай сцяны — такую выяву даўжынёю ў некалькі соцень метраў размясцілі на яшчэ не знесеных карпусах былога завода. Мінская копія шэдэўра старажытнага кітайскага будаўніцтва вельмі дапасуе выгляду размешчанага побач атэля «Пекін» і ўвогуле да размовы пра характэрныя навіны сёняшняга дня.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.