Вы тут

У лістападзе завяршаецца будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі


У лістападзе гэтага года завершыцца першая чарга будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці. Гэтай інфармацыяй падзяліўся старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык, паведамляе БелТА.


Першая чарга ўключае ў сябе рэканструкцыю казармы 125-га стралковага палка пад спальны корпус на 200 чалавек для пражывання навучэнцаў, а таксама добраўпарадкаванне навучальных памяшканняў і комплекс разнастайных спартыўных пляцовак на тэрыторыі.

Таксама Пётр Пархомчык дадаў, што ўжо рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя для другой чаргі будаўніцтва патрыятычнага цэнтра:

— Не трэба расцягваць працу, варта, наадварот, паскарацца. Тым больш будоўля мае ўсебеларускі характар. Многія прадпрыемствы, калектывы жадаюць прыняць удзел у ёй. Таму папрасіў, каб другую чаргу мы дакладна спланавалі, дакладна паставілі тэрміны, паглядзелі пытанні фінансавання другога этапу і пачалі яго ў такім жа прыкладна тэмпе, з такім жа жаданнем. І ў пачатку 2025 года трэба спланаваць работу па завяршэнні, гэта значыць, па трэцім этапе.

Падчас другой чаргі будаўніцтва плануецца рэканструяваць 20 казематаў тэнальнага фронту пад стварэнне навучальнага корпуса, а таксама аднавіць гістарычны будынак XІX стагоддзя, дзе ў 20 класах змогуць займацца навучэнцы. Больш за тое, будуць праведзены работы па рэканструкцыі сталовай на 300 пасадачных месцаў і добраўрадкаванні тэрыторыі. А на трэцім эпапе ўжо плануюць рэканструяваць Заходні форт на Кобрынскім умацаванні для размяшчэння там навучальна-забаўляльнага цэнтра на 500 навучэнцаў. Усе будаўнічыя работы будуць ажыццяўляцца па меры паступлення фінансавання.

— Я бачу, што нават таго, што спланавалі, напэўна, будзе недастаткова. 

Думаю, жаданне моладзі трапіць сюды, прайсці падрыхтоўку будзе значна большым, чым магчымасці цэнтра. Амаль 250 хлопчыкаў і дзяўчынак могуць тут праходзіць навучанне. Гэта кропля ў моры, — падзяліўся Пётр Пархомчык.

Па яго словах, трэба падумаць над тым, каб павялічыць магчымасці цэнтра, хаця сярод усяго іншага прадугледжваецца і палатачны лагер на 300–400 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Шлях да сэрца вандроўніка ляжыць праз страўнік

Як развіваецца гастратурызм у Беларусі?

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.