Аграрыі рэспублікі з улікам рапсу сабралі 7,7 млн.т збожжа, паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 22 жніўня сабрана збожжа з улікам рапсу 7,7 млн т, з іх — 6,622 млн т збожжавых і зернебабовых культур (96,9 працэнта плошчаў, што падлягаюць уборцы, ураджайнасць — 32,5 ц/га), 1,078 млн т рапсу (93,2 працэнта да ўборачнай плошчы, ураджайнасць — 29 ц/га)..
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,0831 млн.т, Гродзенская — 1,752 млн.т, Брэсцкая — 1,5603 млн.т, Магілёўская — 899 тыс.т, Гомельская — 734 тыс.т, Віцебская — 671 тыс.т.
Паралельна з уборкай збожжа ідзе церабленне лёну. Ужо выцераблена 44,5 тыс. га (99,7 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы).
У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.
Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.