Вы тут

Лі Цян: Беларусь і Кітай пастаянна паглыбляюць палітычны ўзаемадавер і нарошчваюць дзелавое супрацоўніцтва


Беларусь і Кітай пастаянна паглыбляюць палітычны ўзаемадавер і нарошчваюць дзелавое супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў прэм’ер Дзяржаўнага савета Кітая Лі Цян на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае БелТА.


Паводле слоў Лі Цяна, за апошнія гады пад стратэгічным кіраўніцтвам лідараў дзвюх краін адносіны Беларусі і Кітая стабільна, устойліва развіваюцца і выйшлі на ўзровень усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства. Двухбаковае супрацоўніцтва знаходзіцца на беспрэцэдэнтна высокім узроўні, падкрэсліў Лі Цян. «Пастаянна паглыбляецца палітычны ўзаемадавер і нарошчваюцца вынікі дзелавога супрацоўніцтва», — дадаў ён. У ліпені 2024 года адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна ў Астане, дзе яны выпрацавалі новыя планы па паглыбленні ўзаемадзеяння дзвюх краін. «На гэты раз у час свайго візіту я гатовы з беларускімі калегамі рэалізаваць дамоўленасці дзвюх краін на вышэйшым узроўні і ў далейшым нарошчваць наша ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва на карысць нашых краін і народаў», — запэўніў высокі замежны госць.

Лі Цян выказаў шэраг прапаноў для ўзмацнення супрацоўніцтва. «Мы павінны на высокім узроўні падтрымліваць палітычны ўзаемадавер, — падкрэсліў ён. — На працягу 32 гадоў з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін супрацоўніцтва Кітая і Беларусі незалежна ад знешняй кан’юнктуры заўсёды дэманструе жыццёвую сілу і энергію. Самая галоўная прычына гэтага ў тым, што ў нас высокі ўзровень узаемнага даверу. Спадар Прэзідэнт, вы як самы любімы палітык беларускага народа на працягу доўгага часу ставіцеся да Кітая дружалюбна». Было адзначана, што Аляксандр Лукашэнка шмат разоў наведваў Кітай з візітамі, сустракаўся са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, і лідары дзвюх краін праводзілі стратэгічны абмен думкамі, задавалі новыя арыенціры для ўстойлівага развіцця кітайска-беларускіх адносін. «Мы з радасцю адзначаем, што на ўсіх узроўнях, ва ўсіх абласцях мы падтрымліваем своечасовую зверку гадзіннікаў і абмен думкамі па пытаннях, якія датычацца карэнных інтарэсаў дзвюх краін і важных заклапочанасцей», — сказаў Лі Цян.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.