Новыя напрамкі супрацоўніцтва Беларусі і Кітая будуць намечаны ў час сённяшніх перагавораў з кітайскім бокам. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час афіцыйных перагавораў з прэм’ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Цянам, які наведвае Беларусь з афіцыйным візітам, перадае БелТА.
«Шчыра рады вітаць вас на беларускай зямлі. На сустрэчы ў Астане ў ліпені гэтага года кіраўнікі нашых дзяржаў дамовіліся, што ў час вашага візіту ў Беларусь мы зможам абмеркаваць усе канкрэтныя пытанні і намеціць новыя напрамкі супрацоўніцтва. У нашых руках знаходзяцца пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця нашых краін. Поўнасцю згодны са словамі, якія вы сказалі на завяршэнні сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў у сакавіку мінулага года. Большасць людзей не сочаць увесь час за ростам ВУП, іх хвалююць рэчы, якія адбываюцца ў паўсядзённым жыцці: жыллё, занятасць, прыбыткі, адукацыя, медыцынскае абслугоўванне. Таму ўрад павінен планаваць і ажыццяўляць сваю работу ў адпаведнасці з жаданнямі народа. Вельмі рады магчымасці абмеркаваць самыя важныя і адчувальныя пытанні, якія знаходзяцца на кантролі Прэзідэнта і ўрада Беларусі», — сказаў Раман Галоўчанка.
«Пан прэм’ер-міністр, хачу выказаць вам асаблівую падзяку за тое, што сёння раніцай вы спецыяльна прыехалі ў аэрапорт для сустрэчы са мной. Гэта вельмі кранальна. Мне ўжо даводзілася наведваць прыгожую, добрую Беларусь. Сёння я зноў тут, у гэтай цудоўнай, дзівоснай краіне, і адчуваю асаблівыя пачуцці», — адзначыў Лі Цян.
Адна з асноўных мэт цяперашняга візіту прэм’ера Дзяржсавета КНР у Беларусь — рэалізацыя важных дамоўленасцей, дасягнутых кіраўнікамі дзвюх дзяржаў. «Нам важна прадметна абмеркаваць пытанні фактычнага супрацоўніцтва, актуалізаваць яго», — падкрэсліў ён.
Таксама кіраўнік беларускага ўрада заявіў, што тавараабарот Беларусі і Кітая за 30 гадоў вырас у 140 разоў.
«Насуперак нелегітымным заходнім санкцыям мы штогод дасягаем рэкордных паказчыкаў двухбаковага тавараабароту, які за апошнія 30 гадоў вырас больш як у 140 разоў і ў 2023 годзе дасягнуў рэкордных 55 млрд. юаняў», — сказаў Раман Галоўчанка.
Фота: БелТА
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.