У нядзелю, 25 жніўня, тэлеканал «Беларусь 3» прапануе для прагляду тэлеверсію гала-канцэрта VІІІ Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся».
Маштабнае свята прымалі 17 жніўня Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Для наведвальнікаў форуму былі падрыхтаваны выступленні аўтэнтычных калектываў, выставы, конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі і шмат іншых актыўнасцяў.
Творчая група сацыякультурнага тэлеканала наведала асноўныя пляцоўкі свята, сустрэлася з гасцямі і выступоўцамі. Падрабязнасці правядзення этнакультурнага фестывалю «Кліч Палесся», а таксама эксклюзіўныя інтэрв’ю з яго арганізатарамі прапануе «Культурны рэпартаж» 25 жніўня ў 16.25.
І ў гэты ж дзень у 16.50 тэлеканал «Беларусь 3» пакажа тэлеверсію гала-канцэрта VІІІ Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся».
Алена ДРАПКО
«Без мінулага не бывае будучыні»
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.