Вы тут

Надвор'е: Ізноў за трыццаць...


У Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды адзначылі, што з-за воблачнасці атмасферных франтоў надвор’е наўрад ці назавеш камфортным. Але ўжо літаральна сёння ўлада над надвор’ем пяройдзе да ачага высокага ціску, які разгоніць франтальную воблачнасць, і тэрыторыя нашай краіны апынецца ў зоне камфортнага надвор’я. У сувязі з гэтым да канца тыдня істотных ападкаў у краіне не чакаецца. Пры гэтым ноч на пятніцу яшчэ будзедаволі свежай.


23 жніўня надвор’е будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8–13 градусаў, па ўсходзе — да плюс 15-ці. Днём тэмпература дасягне 20–26 градусаў.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у гэтыя выхадныя паступяць больш цёплыя паветраныя масы, тэмпературны фон будзе павышацца, і днём у асобных раёнах паветра прагрэецца да плюс 31–33 градусаў.

У суботу прагназуецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 8 да плюс 15 градусаў, а днём — ад 25 да 31 градуса.

У нядзелю чакаецца пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Уначы слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 10–17 градусаў, а днём — 26–33 градусы.

Згодна з папярэднім прагнозам, у першую палову наступнага рабочага тыдня ў краіне чакаецца цёплае надвор’е з тэмпературным фонам на 2–8 градусаў вышэй за сярэднія шматгадовыя значэнні. Але без ападкаў не абыдзецца: дажджы будуць мець кароткачасовы характар, адзначацца лакальна і размяркоўвацца нераўнамерна па тэрыторыі краіны. У дзённы час пры развіцці кучава-дажджавой воблачнасці месцамі прагрымяць навальніцы.

У панядзелак, 26 жніўня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па захадзе і паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 12 да плюс 19 градусаў, днём — ад плюс 25 да плюс 32 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да плюс 34 градусаў.

27 жніўня месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. У начны і ранішні час месцамі слабы туман. Уначы будзе плюс 12–19 градусаў, днём — плюс 23–30 градусаў, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах — да 33 градусаў.

У сераду, 28 жніўня, ноччу надвор’е чакаецца пераважна без ападкаў, днём месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах — слабы туман. Уначы сіноптыкі абяцаюць плюс 11–18 градусаў, днём — плюс 23–30 градусаў, а па паўднёвым усходзе — да 32 градусаў.

Уладзімір ВЯРЭНІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.