Вы тут

Дадзены старт Гадам супрацоўніцтва Беларусі і КНР у галіне навукі, тэхналогій і інавацый


Урачыстая цырымонія старту мерапрыемстваў, прысвечаных Гадам супрацоўніцтва Беларусі і Кітайскай Народнай Рэспублікі ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый (2024–2025 гады) прайшла ў Мінску на пляцоўцы Нацыянальнай бібліятэкі.


Фота: БелТА

Камень стабільнага развіцця

«На працягу дзесяцігоддзяў нашы краіны з’яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі і жалезнымі братамі, дэманструюць сусветнай супольнасці ўзор трывалай, непарушнай дружбы і ўзаемнага даверу, — адзначыў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Сяргей Шлычкоў. — У першую чаргу гэта заслуга кіраўнікоў нашых краін. Прынятыя кіраўнікамі дзяржаў сумесныя заявы аб развіцці ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі ў новую эпоху апісваюць прыярытэты і сферы супрацоўніцтва як у двухбаковых адносінах, так і ў рамках рэгіянальных аб’яднанняў, у шматбаковым фармаце. Пастаяннае ўмацаванне палітычнага ўзаемадзеяння, узаемнага даверу і цвёрдая падтрымка адзін аднаго з’яўляюцца краевугольным каменем стабільнага развіцця беларуска-кітайскіх адносін».

Беларусь і Кітай развіваюць супрацоўніцтва ў сферы навукі і інавацый з пачатку 1990-х гадоў. «Сімвалічна, што дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і КНР устаноўлены 20 студзеня 1992 года, а праз літаральна некалькі месяцаў падпісана пагадненне паміж урадамі нашых краін аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, — звярнуў увагу старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. — Гэты факт сведчыць, што такому супрацоўніцтву першапачаткова была адведзена адна з ключавых роляў ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і Кітаем. Для абедзвюх краін інавацыйнае развіццё з’яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў. У сувязі з гэтым урады нашых краін прынялі рашэнне аб’явіць 2024–2025 гады Гадамі супрацоўніцтва Беларусі і КНР у галіне навукі, тэхналогій і інавацый. Упэўнены, што гэтая падзея надасць дадатковы імпульс развіццю двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўнясе значны ўклад у рэалізацыю сумесных кааперацыйных праектаў у розных сферах».

«Пашыраць супрацоўніцтва і ствараць новыя платформы»

Напярэдадні ў рамках сустрэчы прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі і прэм’ера Дзяржсавета КНР Лі Цяна зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні Гадоў супрацоўніцтва Беларусі і КНР у галіне навукі, тэхналогій і інавацый. «Дакумент ахоплівае шырокае кола напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння і прадугледжвае правядзенне сумесных навукова-тэхнічных мерапрыемстваў, стварэнне і развіццё беларуска-кітайскіх платформ супрацоўніцтва, рэалізацыю сумесных навуковых і навукова-тэхнічных праектаў, — заявіў Сяргей Шлычкоў. — Упэўнены, што правядзенне Гадоў супрацоўніцтва Беларусі і КНР у галіне навукі, тэхналогій і інавацый выведзе ўзаемаадносіны нашых краін у гэтых сферах на новы ўзровень».

Міністр навукі і тэхналогій Кітая Інь Хэцзюнь адзначыў, што правядзенне Гадоў супрацоўніцтва мае вялікае значэнне для навуковых супольнасцяў Беларусі і КНР. «Хачу павіншаваць усіх з гэтай падзеяй і выказаць глыбокую павагу беларускім калегам, — сказаў ён. — Кітайска-беларуская дружба была і будзе трывалай і даўгавечнай, нашы калегі ў навукова-тэхнічным асяроддзі працягваюць працаваць і рэалізоўваць сумесныя планы. Падпісанне пагадненняў садзейнічае развіццю кантактаў паміж нашымі навукова-тэхнічнымі спецыялістамі і прадпрыемствамі. Трэба выкарыстоўваць гэты шанц, каб прадоўжыць сумесную навукова-тэхнічную і інавацыйную работу, выкарыстоўваць наш патэнцыял, пашыраць супрацоўніцтва ў адукацыі і навучанні таленавітай моладзі, ствараць новыя платформы».

План па правядзенні Гадоў супрацоўніцтва Беларусі і КНР у галіне навукі, тэхналогій і інавацый утрымлівае 89 мерапрыемстваў. У выкананні мерапрыемстваў плана будуць задзейнічаны 140 арганізацый (59 — з беларускага боку і 81 — з кітайскага), у тым ліку вядучыя навуковыя цэнтры дзвюх краін, галіновыя ведамствы і іх падведамныя арганізацыі, буйныя тэхналагічныя карпарацыі. Мерапрыемствы плана нацэлены перш за ўсё на развіццё навукова-тэхнічнага і інавацыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, актывізацыю ўзаемнага трансферу тэхналогій і павышэнне эфектыўнасці ўкаранення вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці па асноўных галінах эканомікі.

Напрыклад, у сферы ІКТ планам прадугледжана развіццё супрацоўніцтва Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з кітайскімі карпарацыямі Huaweі Technologіes, ZTE і PhotonSpeak па пытаннях распрацоўкі праграмнага забеспячэння, пашырэння кааперацыі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тым ліку прымянення тэхналогій 5G/6G. З беларускага боку ў гэтай рабоце будуць задзейнічаны Парк высокіх тэхналогій, індустрыяльны парк «Вялікі камень», прадпрыемствы «Белтэлекам» і «Прамсувязь».

Міністэрствам прамысловасці Беларусі сумесна з Цэнтрам міжнароднага эканамічнага і тэхнічнага супрацоўніцтва Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі КНР прадугледжана стварэнне сумеснай платформы рэалізацыі кітайска-беларускага прамысловага супрацоўніцтва. Вынікамі дзейнасці названай платформы будуць пошук партнёраў, трансфер тэхналогій, развіццё супрацоўніцтва з кітайскімі кампаніямі па пастаўках тэхналагічнага абсталявання.

Планам таксама прадугледжана стварэнне ў Мінску праектнага офіса Кітайскага цэнтра трансферу тэхналогій дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзейнасць якога курыруецца Міністэрствам навукі і тэхналогій КНР. Работа офіса будзе садзейнічаць як прыцягненню ў Беларусь перадавых замежных тэхналогій, так і камерцыялізацыі вынікаў дзейнасці беларускіх навуковых і інавацыйных арганізацый за мяжой.

Міністэрствам аховы здароўя Беларусі сумесна з Цэнтрам міжнароднага абмену і супрацоўніцтва Дзяржаўнага камітэта аховы здароўя Кітая будзе ажыццяўляцца ўзаемадзеянне па абмене інавацыямі і тэхналогіямі ў галіне медыцыны. Канцэрн «Белнафтахім» сумесна з Цэнтрам даследавання рэсурсаў нафты і газу Кітайскай геалагічнай службы будуць супрацоўнічаць у галіне абмену тэхналогіямі геалагічных даследаванняў, разведкі і распрацоўкі рэсурсаў нафты і газу.

Акрамя таго, з мэтай павышэння эканамічнай эфектыўнасці сумеснай дзейнасці Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і Міністэрства навукі і тэхналогій КНР правядуць конкурс флагманскіх навукова-тэхнічных праектаў на 2025–2026 гады па кірунках інфармацыйных камунікацыйных тэхналогій, біятэхналогій і медыцыны, машынабудавання, новых матэрыялаў і перадавой вытворчасці. Па выніках гэтага конкурсу плануецца адабраць тры маштабныя сумесныя праекты, вынікамі якіх павінны стаць стварэнне перадавых тэхналогій і арганізацыя сумесных прадпрыемстваў або цэнтраў прамысловых тэхналогій на іх аснове.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.