Вы тут

Расійскія пісьменнікі адзначаны Выдавецкім домам


На працягу значнага адрэзка часу Выдавецкі дом «Звязда» супольна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі рэалізоўвае нямала творчых ініцыятыў з паэтамі і празаікамі, якія працуюць у розных нацыянальных літаратурах Расіі. На старонках газеты «Звязда» і іншых часопісаў і газет друкаваліся і працягваюць друкавацца пераклады твораў пісьменнікаў Дагестана, Марый Эл, Чувашыі, Татарстана, Башкартастана і іншых рэгіёнаў. 


Фота з адкрытых крыніц

Нядаўна група расійскіх літаратараў адзначана Ганаровымі граматамі Выдавецкага дома «Звязда». Сярод узнагароджаных — і сябры беларускай літаратуры з Дагестана: гэта — публіцыст, паэт, празаік, мастак Марат Гаджыеў, які штогод запрашае беларусаў да ўдзелу ў кніжнай выстаўцы «Таркі-Таў», што праводзіцца ў Махачкале, а таксама народны паэт Дагестана Анварбек Култаеў, які пераклаў многія творы беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў на нагайскую мову. 

Ганаровымі граматамі адзначаны марыйскі кнігавыдавец, празаік, драматург і перакладчык Юрый Салаўёў. На старонках часопіса «Ончыко», дзякуючы яго намаганням, пабачылі свет у перакладзе на марыйскую мову творы многіх беларускіх паэтаў і празаікаў. За гады супрацоўніцтва ў Марый Эл сфарміраваўся сапраўдны атрад перакладчыкаў беларускай літаратуры — Анатоль Ціміркаеў, Генадзь Аяр, Ігар Папоў, Святлана Грыгор’ева. Менавіта іх старанні і з’яўляюцца асновай для шырокага развіцця беларуска-марыйскіх літаратурных сувязяў на сучасным этапе. 

Грамату «Звязды» атрымаў і народны паэт Чувашскай Рэспублікі Валеры Тургай. Ён не аднойчы гасцяваў у Беларусі. Нашай краіне прысвечаны многія яго творы. Ганаровай граматай за вялікі ўклад у развіццё беларуска-якуцкіх літаратурных сувязяў узнагароджана і народны паэт Якуціі Наталля Харламп’ева

— У планах «звяздоўцаў», — пракаменціраваў падзею намеснік дырэктара Выдавецкага дома «Звязда» Аляксей Чарота, — працяг фарміравання шырокіх стасункаў з нацыянальнымі літаратурамі Расіі. Мы рыхтуем публікацыі перакладаў з нацыянальных паэзій Башкартастана, Татарстана, Удмурціі, Калмыкіі, Чачэнскай Рэспублікі, Кабардзіна-Балкарыі... І нашы паэты, празаікі таксама актыўна друкуюцца ў розных рэгіёнах Расійскай Федэрацыі. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.