Вы тут

У Беларусі штогод з каледжаў размяркоўваецца каля 40 тыс. чалавек


У Беларусі штогод з прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі размяркоўваецца каля 40 тыс. чалавек. Аб гэтым расказала начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

«З узроўняў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі сярод навучэнцаў за кошт сродкаў бюджэту штогод на рынак працы размяркоўваецца каля 40 тыс. чалавек», — расказала Аляксандра Пятрова.

Яна звярнула ўвагу, што на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі размеркаванне ажыццяўляецца па асобных спецыяльнасцях ужо з лютага. «У нас тэрміны выпуску з устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі па розных спецыяльнасцях могуць адрознівацца. Таму нашы выпускнікі выходзяць на рынак працы ў перыяд з лютага па ліпень», — адзначыла начальнік упраўлення. Напрыклад, традыцыйна ў канцы чэрвеня атрымліваюць дыпломы выпускнікі педагагічных і медыцынскіх спецыяльнасцей.

Аляксандра Пятрова падкрэсліла, што ў Беларусі адзначаецца практычна 100% размеркаванне. «Але яно і не павінна быць у нас з дрэннымі паказчыкамі: набор на бюджэтнай аснове ажыццяўляецца толькі пры наяўнасці заявак арганізацый — заказчыкаў кадраў, якім папярэднічае ўнясенне звестак аб дадатковай патрэбнасці ў маладых спецыялістах з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, рабочых з сярэдняй спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыяй, праз аўтаматызаваную інфармацыйную сістэму».

«Установы адукацыі, іх заснавальнікі гэтую сітуацыю, вядома ж, адсочваюць. Таму ў такіх умовах нашы навучэнцы знаходзяцца ў зоне пільнай увагі арганізацый яшчэ падчас навучання», — падзялілася спецыяліст.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.