Вы тут

Прадстаўнікі адміністрацыі Завадскога раёна уручылі падарункі шматдзетнай апякунскай сям’і


Прадстаўнікі адміністрацыі Завадскога раёна горада Мінска 23 жніўня ў рамках рэспубліканскай акцыі «Збяром партфель разам» уручылі падарункі шматдзетнай апякунскай сям’і Цыплаковых.


На апецы Святланы Цыплаковай знаходзяцца трое ўнукаў. Непаўналетні Іван наведвае аб’яднанне па інтарэсах «Футбол» на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 141 г.Мінска імя 120-й гвардзейскай мотастралковай Рагачоўскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі імя Вярхоўнага Савета Беларускай ССР», Аляксандра і Дар’я — секцыю гімнастыкі на базе дзяржаўнай установы адукацыі «ПДіМ „Золак“ г.Мінска». Бабуля-апякун у поўнай меры займаецца выхаваннем унукаў, кантралюе іх вучобу і паводзіны, наведвае бацькоўскія сходы, арганізоўвае вольны час дзяцей.

Працоўны калектыў адміністрацыі Завадскога раёна г.Мінска сумесна з працоўным калектывам упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацыі Завадскога раёна г.Мінска набылі траім школьнікам партфелі, школьныя прыналежнасці, грашовы сертыфікат, а таксама прысмакі. 

— Мы прыходзім у гэтую сям’ю другі год падрад і дапамагаем ёй. Небезуважныя супрацоўнікі адміністрацыі Завадскога раёна прымаюць удзел у акцыі «Збяром партфель разам». Дорым партфелі, школьныя прыналежнасці, салодкія падарункі і на працягу года ажыццяўляем патранаж. У дзвюх нашых вялікіх гандлёвых цэнтрах Універмагу Беларусь і Мома арганізаваны збор пісьмовых прылад, заплечнікаў і іншых тавараў, каб кожны жадаючы змог паўдзельнічаць у гэтай дабрачыннай акцыі, — распавёў кіраўнік адміністрацыі Завадскога раёна Уладзімір Шыбека.

Акцыя «Збяром партфель разам» праходзіць па ўсёй краіне. Яна накіравана на збор школьных прылад для дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных сем’яў, дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльных установах, якія ідуць у школу. Каб далучыцца да ўдзелу — дастаткова прынесці канцылярскія прыналежнасці ў пункты збору тавараў.

Урбан Кацярына 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.