Вы тут

Аб чым Ігар Сергяенка гаварыў на сустрэчы з кіраўнікамі рэспубліканскіх СМІ


Перш чым прыступіць да абмеркавання пытанняў, якія датычацца ўдасканалення ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі, спікер расказаў, чым у цяперашні час занятыя парламентарыі, і анансаваў, калі пачнецца работа ў Авальнай зале. У адпаведнасці з Канстытуцыяй, адкрыццё другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання адбудзецца ў трэці аўторак верасня. Атрымліваецца, дэпутаты пачнуць актыўную заканадаўчую дзейнасць у вельмі сімвалічны дзень — 17 верасня, калі ў краіне святкуецца Дзень народнага адзінства.


Фота: БелТА

Заканадаўчыя рашэнні — на этапе іх зараджэння

Як звярнуў увагу Старшыня Палаты прадстаўнікоў, новы склад парламента прайшоў пэўнае баявое зладжванне. «Практычна працуем паўгода, з іх тры месяцы — перыяд правядзення першай сесіі, — удакладніў ён. — Ліпень, жнівень ідзе работа непасрэдна па падрыхтоўцы да пачатку другой сесіі, работа ў выбарчых акругах. Сёння ў рабоце знаходзіцца 16 законапраектаў шматлікай ступені гатоўнасці». Аднак гэта, як дадаў спікер, не азначае, што ўсе яны будуць вынесены на абмеркаванне дэпутатаў 17 верасня. Разгляд законапраектаў будзе праводзіцца паэтапна, па меры іх гатоўнасці.

Вяртаючыся да тэмы сустрэчы, Ігар Сергяенка адзначыў, што практычна штодзённа журналісты беларускага тэлебачання, радыё, цэнтральнага інфармацыйнага агенцтва, друкаваных выданняў, інтэрнэт-медыя расказваюць аб рабоце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. «Мы вам удзячны за аператыўную арганізацыю нашай сумеснай работы, — звяртаючыся да кіраўнікоў СМІ, заўважыў спікер. — Колькасць публікацый у перыядычных выданнях, прысвечаных законапраектнай і міжнароднай дзейнасці, рабоце дэпутатаў у акругах, паступова павялічваецца. З’яўляюцца новыя тэматычныя рубрыкі. Узрасла актыўнасць узаемадзеяння дэпутатаў з рэгіянальнай прэсай, у тым ліку вылучаюцца некаторыя цікавыя сюжэты на мясцовым тэлебачанні. Зразумела, што патрэба насельніцтва ў аператыўным атрыманні дакладнай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў і парламента патрабуе ўкаранення новых падыходаў і арганізацыі сістэмнай работы».

Па словах Ігара Сергяенкі, мэта сустрэчы — праводзіць работу са СМІ на сістэмнай, прафесійнай аснове, а таксама вызначыцца, як выкарыстоўваць патэнцыял парламентарыяў у пытаннях тлумачэння дзяржаўнай палітыкі, давядзення да грамадзян інфармацыі аб заканадаўчых рашэннях. Пры гэтым спікер акцэнтаваў увагу, што расказваць аб новаўвядзеннях, прадугледжаных праектамі законаў, варта не толькі пастфактум або на этапе, калі яны прымаюцца, а напярэдадні, калі ідзе працэс абмеркавання заканадаўчых рашэнняў.

«Важным уяўляецца прыкласці сумесныя намаганні па павышэнні пазнавальнасці дэпутатаў у насельніцтва, іх аўтарытэту, — удакладніў Старшыня Палаты прадстаўнікоў. — У нас з’явілася шмат новых людзей. Трэба задзейнічаць патэнцыял больш шырокага кола дэпутатаў».

Глыбокі погляд на работу дэпутата

У размове з журналістамі Ігар Сергяенка расказаў, што сустрэча, на якую запрасілі кіраўнікоў рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі, міністра інфармацыі, дэкана факультэта журналістыкі БДУ, абумоўлена своеасаблівай зверкай гадзінніка, вызначэннем прыярытэтаў сумеснай работы. «Як нам паказваць сёння работу парламентарыяў, чым займаюцца нашы дэпутаты, працуючы непасрэдна тут, у гэтым будынку, як ідзе падрыхтоўка законапраектаў, — агучыў пытанні, вынесеныя на абмеркаванне, спікер. — Паказаць не тую частку, калі ідзе абмеркаванне і прыняцце закона, а як праводзіцца работа над законам, як праходзяць парламенцкія абмеркаванні, круглыя сталы, як выкарыстоўваць патэнцыял дэпутатаў у правядзенні непасрэдна прапагандысцкай работы ў выбарчых акругах, у рэгіёнах. Наступны кірунак — асвятленне дзейнасці непасрэдна дэпутатаў у канкрэтных абласцях, раёнах. З’явіліся новыя рубрыкі, асобныя перадачы. Хацелася б скарэкціраваць гэту работу і ажыццяўляць яе на сістэмнай аснове».

Як падзяліўся з супрацоўнікамі медыя старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, сустрэча была вельмі цікавай і карыснай. «Нягледзячы на тое, што работа Палаты прадстаўнікоў прысутнічае на экранах і ў друкаваных сродках масавай інфармацыі, ёсць над чым папрацаваць, — адзначыў ён. — У абсалютнай большасці людзей склалася меркаванне, што работа дэпутатаў адбываецца ў Авальнай зале, хоць насамрэч гэта абсалютна не так. Я сам калісьці працаваў журналістам у парламенце і цяпер па прычыне ажыццяўлення сваіх функцыянальных абавязкаў бываю на пасяджэннях самых розных камісій, дзе адбываюцца вельмі гарачыя спрэчкі, цікавая работа. І як нам усім падаецца, гэта павінна быць у эфіры, людзі павінны гэта ўсё бачыць. Мы сёння сабраліся не для таго, каб зрабіць работу дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў больш медыйнай, а для таго, каб глыбей паказаць тое, чым займаюцца парламентарыі. У найбліжэйшы час нашы тэлегледачы, чытачы і слухачы ўбачаць некаторыя змяненні, звязаныя з тым, як у нашых СМІ асвятляецца работа народных выбраннікаў».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.