Міністр грамадскай бяспекі В’етнама генерал-палкоўнік Лыонг Там Куанг сустрэўся з дэлегацыяй МУС Беларусі, у складзе якой — дзеці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія вызначыліся на службе. Хлопцы і дзяўчаты пабывалі ў многіх цікавых кутках гэтай краіны, азнаёміліся з яе гісторыяй, культурай і славутасцямі.
«Спадзяюся, гэты візіт прынёс шмат добрых уражанняў, што, несумненна, важна перад новым навучальным годам, — адзначыў кіраўнік в’етнамскага ведамства. — Упэўнены, што традыцыя прыязджаць у В’етнам працягнецца. Мы заўсёды рады бачыць беларускіх гасцей на сваёй зямлі».
У адказным слове Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам Уладзімір Баравікоў падзякаваў усім і асабіста міністру ўнутраных спраў за ўклад у развіццё двухбаковых адносін і захапляльнае падарожжа. Ён падкрэсліў: важна наладжваць міжасобасныя кантакты, асабліва для падрастаючага пакалення і тых, хто гарантуе бяспеку ў дзяржавах.
Афіцыйная сустрэча прайшла вельмі цёпла і душэўна. Хлопцы і дзяўчаты выканалі легендарную песню «Кацюша» і прызналіся: час праляцеў вельмі хутка. Таксама юныя вандроўнікі падрыхтавалі памятны сюрпрыз для міністра — фота з вяршыні гары з асабістымі пажаданнямі ад кожнага госця.
Дэлегацыя перадала в’етнамскім калегам ад імя міністра ўнутраных спраў Беларусі Івана Кубракова афіцыйнае запрашэнне наведаць нашу краіну і памятныя падарункі.
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.