Вы тут

«Беларусь ніколі не была агрэсарам»


МЗС Украіны на сайце ведамства апублікавала заяву аб нібыта недружалюбных дзеяннях Рэспублікі Беларусь. Украінскае знешнепалітычнае ведамства сцвярджае, што наша краіна быццам бы пад выглядам вучэнняў засяроджвае войскі на дзяржаўнай граніцы. Па меркаванні ўкраінскіх дыпламатаў, правядзенне вучэнняў на граніцы непадалёк ад Чарнобыльскай АЭС стварае пагрозы для бяспекі Украіны і міру ў цэлым. Міністэрства абароны Беларусі раней паведамляла аб перакідванні сіл і сродкаў на паўднёвы напрамак па даручэнні Прэзідэнта і Галоўнакамандуючага Аляксандра Лукашэнкі.


Фота: БелТА

Як падкрэсліў у размове з карэспандэнтам газеты «Звязда» старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Мікалай Бузін, Узброеныя Сілы Беларусі былі прыведзены ў вышэйшую ступень боегатоўнасці і перакінуты да дзяржаўнай граніцы пасля таго, як украінскія беспілотныя лятальныя апараты парушылі нашу граніцу. «Цудоўна разумеем абстаноўку на гэтым напрамку і ніякім чынам не хочам эскалацыі, — звярнуў увагу дэпутат. — Аднак любое дзеянне павінна быць узаемным. Зацікаўленасць украінскага боку будзе разгледжана нашымі кампетэнтнымі органамі, і будзе прынята адэкватнае рашэнне. Але мы павінны быць упэўнены ў бяспецы нашай дзяржавы. Мы павінны быць упэўнены ў бяспецы нашых людзей. Мы разглядаем украінцаў як людзей, з якімі можна размаўляць. Гэта людзі, якія дзесяцігоддзямі жылі і працавалі з намі. Адэкватныя адносіны павінны быць з боку Украіны. Мы ніколі не былі і не будзем агрэсарамі».

Па словах парламентарыя, пытанні, звязаныя з добрасуседскімі адносінамі, ніколі не сыходзілі з поля зроку Рэспублікі Беларусь. «Ніхто не можа нас абвінаваціць у тым, што мы дрэнна адносімся да сваіх суседзяў, — падкрэсліў Мікалай Бузін. — Што датычыцца заявы ўкраінскага боку, гэта чарговая інфармацыйная нагода і спроба перакласці праблему з хворай галавы на здаровую. Рэспубліка Беларусь ніколі не была агрэсарам. Мы выключна адказваем на неадэкватныя дзеянні з любога боку ў адносінах да сябе».

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.