Жнівень працягвае нарошчваць паступленне цяпла, і апошні тыдзень лета парадуе сонцам і цяплом, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Заходнія антыцыклоны, змяняючы адзін аднаго, будуць падтрымліваць у краіне пераважна сухое надвор’е. І толькі ранішнія туманы будуць нагадваць аб надыходзячай восені. У сувязі з гарачым і сухім надвор’ем узрастае пагроза лясных пажараў.
У аўторак, 27 жніўня, будзе пераважна без ападкаў. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 11–17 градусаў вышэй за нуль, днём — ад 24 градусаў цяпла па паўночным захадзе да плюс 33 па паўднёвым усходзе.
У сераду таксама будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 11 па поўначы да плюс 19 па паўднёвым усходзе. Днём будзе 23–30 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе і поўдні — плюс 31–33.
У чацвер, 29 жніўня, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 12–19 градусаў вышэй за нуль, днём — ад 25 градусаў цяпла па поўначы да плюс 33 па паўднёвым усходзе.
У пятніцу і суботу будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 12–19 градусаў вышэй за нуль, днём — 26–33 градусы цяпла.
Верасень таксама пачнецца з высокіх для яго тэмператур, але вось без ападкаў ужо не абыдзецца. У нядзелю, 1 верасня, ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 12–19 градусаў вышэй за нуль, днём — ад 24 градусаў цяпла па паўночным захадзе да плюс 32 па поўдні.
Уладзімір ВЯРЭНІЧ
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.