Вы тут

Качанава: Супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана павінна развівацца і мацнець


Супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана павінна развівацца і мацнець, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падчас сустрэчы са старшынёй Сената Олій Мажліса Танзілай Нарбаевай, паведамляе БелТА.


Фота Савета Рэспублікі

«Сапраўды, нашы краіны дружалюбныя. Мы ментальна вельмі падобныя. Нас звязвае вельмі многае. І наша супрацоўніцтва развіваецца абсалютна па ўсіх напрамках. І танальнасць нашым дружалюбным адносінам задаюць нашы прэзідэнты, — адзначыла Наталля Качанава. — Калі мы рыхтаваліся да гэтага візіту, мы пераканаліся ў чарговы раз, што дарожная карта супрацоўніцтва на 2024-2025 гады, якая была падпісана нашымі прэзідэнтамі, паспяхова рэалізуецца. Думаю, што з візітам прэм’ер-міністра Узбекістана ў нашу краіну яшчэ будуць новыя дамоўленасці», — адзначыла Наталля Качанава.

Паводле слоў спікера, супрацоўніцтва дух краін узаемавыгаднае. «У эканоміцы — гэта стварэнне сумесных вытворчасцей, пастаўка тавараў, абмен новымі тэхналогіямі. І, вядома, у нас яшчэ вялікі патэнцыял у нашым супрацоўніцтве. У гэтым няма ніякага сумнення. Мы з вялікай радасцю канстатуем той факт, што самае галоўнае сёння, напэўна, у тым, што ў нас ёсць адно ў аднаго чаму павучыцца. Мы разумеем, што нашаму супрацоўніцтву быць і развівацца надалей. А мы, парламентарыі, будзем рабіць усё для таго, каб гэтыя адносіны развіваліся і мацнелі», — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

Таксама Наталля Качанава звярнула ўвагу на тое, што міжпарламенцкія адносіны Беларусі і Узбекістана выйшлі на абсалютна новы ўзровень: «У нас створаны і працуюць групы сяброўства, але мы дамовіліся з вамі, што пяройдзем на больш высокі ўзровень: будзе камісія, якая будзе працаваць дастаткова эфектыўна, я ў гэтым не сумняваюся. І я ўдзячная вам за гэтую падтрымку»

Спікер падзякавала за сардэчны і цёплы прыём на ўзбекскай зямлі. «Мы сапраўды ехалі да сваіх сяброў, сваіх братоў. Мы разумеем, што тут жывуць нашы родныя людзі, якія нацэлены на супрацоўніцтва», — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

«Асабліва ў цяперашняй геапалітычнай сітуацыі, калі свет мяняецца вельмі сур’ёзна, голас парламентарыяў павінен гучаць вельмі ярка ў абарону міру, спакою, у абарону сваіх традыцыйных каштоўнасцей, сваёй гісторыі. Неўмяшанне ва ўнутраныя справы, суверэнітэт і незалежнасць нашых краін — гэта асноўныя падыходы ў палітыцы нашых прэзідэнтаў, і мы, вядома, цалкам іх падтрымліваем. Таму што разумеем, што жыць на сваёй роднай зямлі, развівацца ў адпаведнасці са сваімі законамі і традыцыямі — гэта вялікае дабро ў сучасным свеце», — дапоўніла Наталля Качанава.

У час сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і старшыні Сената Олій Мажліса Танзілы Нарбаевай адбылося падпісанне Плана практычных мер (дарожнай карты) па рэалізацыі Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Сенатам Олій Мажліса Узбекістана.

«Міжпарламенцкія адносіны вельмі важныя, асабліва на сучасным этапе. Народныя выбраннікі павінны сёння рабіць усё для захавання міру і спакою ў сваёй краіне, суверэнітэту і незалежнасці», — падкрэсліла Наталля Качанава.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел члены парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, члены груп дружбы Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан.

Беларуская дэлегацыя на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай з афіцыйным візітам знаходзіцца ва Узбекістане. Гэтымі днямі ў Ташкенце праходзіць II Узбекска-беларускі жаночы бізнес-форум. Ад беларускага боку ў ім бяруць удзел каля 100 прадстаўнікоў бізнес-супольнасці і дзяржаўных органаў. Напярэдадні ў першы дзень форуму былі арганізаваны шэсць тэматычных секцый зыходзячы з асноўных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана — машынабудаванне, лёгкая прамысловасць, сельская гаспадарка, хімія і дрэваапрацоўка, медыцынскія і адукацыйныя паслугі, турызм. Асноўная мэта секцыйных пасяджэнняў — прадэманстраваць эканамічны патэнцыял Беларусі, зацікавіць ва ўстанаўленні новых кантактаў.

Сёння запланавана правядзенне пленарнага пасяджэння. У рамках форума плануецца падпісанне камерцыйных кантрактаў і дакументаў аб супрацоўніцтве. У Савеце Рэспублікі нагадалі аб выніках I Беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму: падпісана 14 мемарандумаў і пагадненняў аб супрацоўніцтве, уключаючы пагадненне аб стварэнні сумеснай гарбарна-абутковай вытворчасці, заключана 15 кантрактаў на больш як Br90 млн., або 350 млрд. узбекскіх сумаў.

Выбар рэдакцыі

Культура

«Меню» для вандроўніка

«Меню» для вандроўніка

У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.

Сям'я і дэмаграфія

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.