У Самаркандзе працягваецца XIII міжнародны музычны фестываль «Шарк Тароналары». У другі дзень насычанай праграмы праходзіць навукова-практычная канферэнцыя «Музычная культура народаў Усходу: прынцыпы творчай гармоніі ў працэсах глабалізацыі». Нашу краіну прадстаўляе намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — дырэктар па навуцы і інфармацыйным тэхналогіям Аляксандр Бабук.
«Мэта майго ўдзелу — спрыяць устанаўленню яшчэ больш цесных сяброўскіх сувязей паміж Беларуссю і Узбекістанам у сферы культуры. Так як Узбекістан таксама краіна з былога Савецкага блока, паміж намі шмат агульнага. 14 верасня 2017 года паміж Нацыянальнымі бібліятэкамі Беларусі і Узбекістана заключаны дагавор аб супрацоўніцтве. Аб тым, што зроблена ў бібліятэчнай сферы паміж нашымі краінамі за гэты час пойдзе гаворка падчас даклада. Будуць і цікавыя факты».
Дарэчы, Аляксандр упершыню ва Узбекістане і з задавальненнем дзеліцца першымі эмоцыямі:
«„Усход — справа тонкая“. Нездарма так казаў герой аднаго папулярнага савецкага фільма. І гэта праяўляецца ва ўсім. Узбекі вельмі гасцінныя. І гэта адчуваецца з самых першых момантаў пасля прыезду. Маюць вельмі высокую культуру харчавання. Маюць багатую культурную спадчыну. Асабліва хачу вылучыць музыку і літаратуру. І вельмі любяць сваю гісторыю. І, што асабліва цікава для мяне, як для супрацоўніка бібліятэчнай сферы, маюць выдатную сістэму электроннай бібліятэкі. У гэтыя дні ў Самаркандзе ў мяне ёсць унікальная магчымасць бліжэй пазнаёміцца са здабыткамі гэтай краіны».
Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ
Фота аўтара
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.