Вы тут

Што і колькі піць у спякоту?


Сёлетняе лета багата на спякотныя дні. Правілы паводзін у такое надвор’е, а менавіта захаванне некаторых рэкамендацый пітнога рэжыму, — бадай, самае важнае, пра што неабходна паклапаціцца. Ва ўмовах гарачага надвор’я наш арганізм хутка губляе вадкасць, што пагражае абязводжваннем і перагрэвам. Як своечасова папаўняць запасы вады ў арганізме, правільна арганізаваць і прытрымлівацца пітнога рэжыму, расказала ўрач-педыятр 3-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Руфіна Галямава.


— Існуе меркаванне, што чалавек павінен выпіваць у дзень не менш за два літры вады. Насамрэч гэтыя лічбы занадта абагульненыя. Рацыянальна выкарыстоўваць формулу: 30 мл вады памножыць на вагу чалавека, — звяртае ўвагу ўрач.

Правільны пітны рэжым у гарачае надвор’е дазволіць вырашыць некалькі важных задач, у прыватнасці, абароніць скуру ад перасыхання і захавае маладосць, дапаможа вывесці шкодныя рэчывы з арганізма, выключыць верагоднасць абязводжвання і цеплавога ўдару.

Таму вазьміце за правіла ў летні час заўсёды трымаць бутэльку чыстай пітной вады пры сабе. Як толькі адчуеце смагу, стомленасць, сухасць у роце ці іншыя прыкметы абязводжвання, неадкладна рабіце некалькі глыткоў.

— Вада — не толькі жыццёва неабходны прадукт для чалавека, але і натуральны спосаб астуджэння арганізма. Найбольш аптымальны час прыёму вадкасці — за паўгадзіны да і пасля ежы. Калі тэмпература на вуліцы зашкальвае і вам увесь час хочацца піць, не стрымлівайце сябе. Цярпець смагу недапушчальна, — папярэджвае ўрач.

Аднак каб яе наталіць, не падыходзяць салодкія напоі, чорная гарбата і кава. Лепш аддаць перавагу чыстай вадзе, зялёнаму чаю ці несалодкім фруктова-ягадным узварам. І памятайце: чым больш вы знаходзіцеся пад прамымі сонечнымі прамянямі, тым больш вадкасці неабходна ўжываць.

Людзі, якія праводзяць будні ў офісе пад кандыцыянерам, могуць і не адчуць розніцы ў сезоннай рабоце арганізма. А вось тыя, хто ўвесь час знаходзіцца на свежым паветры, павінны паклапаціцца аб рэгулярным папаўненні воднага балансу.

Вазьміце за правіла:

1. Выпіваць 1-2 шклянкі вады раніцай, за паўгадзіны да сняданку. Гэта дазволіць папоўніць «начныя» страты вадкасці ў арганізме.

2. Праз паўгадзіны-гадзіну пасля сняданку неабходна выпіць яшчэ 0,5 л вадкасці. У летні перыяд проста замяніце кубак ранішняй кавы на шклянку вады.

3. На працягу дня кожную гадзіну ўжывайце вадкасць невялікімі порцыямі.

Выбар рэдакцыі

Культура

«Меню» для вандроўніка

«Меню» для вандроўніка

У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.

Сям'я і дэмаграфія

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.