Вы тут

Заробак сучасны, ашуканства традыцыйнае


Мінчанка аддала махлярцы-варажбітцы больш за 59 тысяч рублёў

Наваражыла, дык наваражыла!

Жыхарка сталіцы ўжо не раз звярталася да розных чараўніц ды знахарак па дапамогу ў вырашэнні праблем. Так, летась 55-гадовая жанчына падтрымлівала ў месенджары сувязь з варажбіткай, якая часта «дапамагала» жанчыне парадамі наконт асабістага жыцця. Вядома, кансультацыі былі не бясплатныя.

У ліпені ж гэтага года жанчыне напісала невядомая і назвалася экстрасенсам. Яна настойліва цікавілася пра здароўе і пра асабістыя справы. Даверлівая мінчанка спалохалася і задала пытанне пра сваю будучыню. Варажбітка адказала, што неадкладна трэба разбірацца з сітуацыяй і ставіць магутную «абарону» ад усіх непрыемнасцяў і напасцяў. І, канешне ж, за пэўны кошт.

Не марнуючы час, мінчанка пачала збіраць грошы. Спачатку яна перавяла «знахарцы» ўсё, што ў яе было, — больш за 59 тысяч рублёў.

«Маг са стажам» пачала «працаваць», але, каб завяршыць ахоўны абрад, сродкаў, па яе словах, недастаткова. Засмучаная жанчына ў пошуках буйной сумы вырашыла падзяліцца сваімі перажываннямі з сынам. Ён і раскрыў мінчанцы вочы — няма ніякай «абароны», а ёсць простае як свет махлярства.

І менавіта па гэтым артыкуле Крымінальнага кодэкса — махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры, — Фрунзенскім (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.


Заробак сучасны, ашуканства традыцыйнае

«Інвестыцыі» ў крыптавалюце ўзбагацілі толькі махляроў

У Першамайскае РУУС сталіцы звярнулася 52-гадовая мінчанка, якая стала ахвярай ашуканцаў. Пацярпелая ў сацыяльнай сетцы ўбачыла прапанову аб інвеставанні ў крыптавалюце. Зацікавіўшыся, яна перайшла па спасылцы ў аб’яве і пакінула свае кантактныя даныя. Праз месенджар з ёй звязаўся «куратар», які даваў указанні аб укладанні сродкаў.

Шэсць месяцаў жанчына па парадах аферыстаў укладвала свае грошы ў «біржу», агульная сума «інвестыцый» склала каля 120 тысяч рублёў. Калі ж яна паспрабавала вывесці грошы, то гэта ў яе, канешне, не атрымалася.

Распачата крымінальная справа па факце махлярства.


Ізноў праз тэлефон

Больш за дзевяць тысяч рублёў перадала пенсіянерка тэлефонным аферыстам

Па дапамогу да праваахоўнікаў звярнулася мінчанка, якая расказала, што яе маці стала ахвярай тэлефонных аферыстаў. На стацыянарны тэлефон пенсіянерцы патэлефанавалі невядомыя і распавялі пра ДТЗ, віноўнікам якога стала яе дачка. Пажылая жанчына паверыла махлярам. Не патэлефанаваўшы блізкаму чалавеку і не высветліўшы ўсіх абставін, яна паведаміла чалавеку на другім канцы проваду, што гатова аддаць усе зберажэнні, толькі б дачка пазбегла крымінальнай адказнасці.

Праз некаторы час у яе кватэру пазванілі. Пенсіянерка перадала незнаёмцу і свае, і даччыныя зберажэнні — больш дзевяць тысяч рублёў. Аператыўнікі ўстанавілі асобу падазронага і затрымалі яго. Ім аказаўся 28-гадовы раней судзімы жыхар сталіцы. Ён расказаў, што знайшоў падпрацоўку ў групе месенджара. Грошы, атрыманыя ў пенсіянеркі, фігурант крымінальнай справы паспеў перавесці ашуканцам.

Для гэтага на вуліцы мінчанін прапанаваў мінаку за ўзнагароду ў 50 рублеў перавесці сродкі за мяжу.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.