Вы тут

Фарміраванне бюджэту, інвестпраекты, дапамога дзецям


• Пад старшынствам Уладзіслава Татарыновіча адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах. Удзел у пасяджэнні прынялі таксама старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Васіль Панасюк, намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко і Алена Печань, а таксама намеснік Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Андрэй Лабовіч. Былі разгледжаны падыходы да фарміравання праекта рэспубліканскага бюджэту на 2025 год і змянення падатковага заканадаўства. Падводзячы вынікі абмеркавання, Уладзіслаў Татарыновіч падкрэсліў, што праект рэспубліканскага бюджэту на 2025 год захаваў сацыяльную накіраванасць, а прапанаваныя змяненні падатковага заканадаўства нацэлены на дасягненне аптымальнага ўзроўню падатковай нагрузкі на эканоміку, не дапускаючы пры гэтым зніжэння аб’ёму бюджэтных даходаў.

• Член Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, галоўны інжынер — першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Магілёўхімвалакно» Канстанцін Сіроцін прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі пачатку ўзвядзення комплексу бесперапыннай вытворчасці кампанентаў для адбельвання прадуктаў з цэлюлозы, якая прайшла на яго прадпрыемстве. «Гэты праект абсалютна новы для нас, ён не звязаны з нашай традыцыйнай прадукцыяй, якую мы выпускаем, — адзначыў сенатар. — Гэта поўнасцю імпартазамяшчальны праект, такія прадукты ў Рэспубліцы Беларусь раней не выпускаліся». Парламентарый таксама дадаў, што ўсе папярэднія і кантрактныя прапрацоўкі ўжо завершаны, і выказаў упэўненасць у поспеху праекта.

• Член Пастаннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар ДУ мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць — герой» Аляксандр Каркатадзэ прыняў удзел у ІV фестывалі ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Непакорная цвярдыня», прысвечаны падзеям перыяду Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі. «Рэканструкцыя, якая адбылася, — гэта даніна нашай памяці героям Першай сусветнай вайны, абаронцам Айчыны, якія і сёння вучаць нас любіць сваю Радзіму, а калі спатрэбіцца, то і абараніць яе свабоду і незалежнасць. Памяць аб подзвігу герояў Першай сусветнай вайны павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне», — падкрэсліў парламентарый.

• Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, генеральны дырэктар ААТ «Камінтэрн» Ксенія Панцюхова прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі «Заўтра ў школу» і ўручыла падарункі выхаванцам Калінкавіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку і дамоў сацыяльнага тыпу. Дзеці атрымалі ад сенатара камплекты школьнай формы. «Помніце, добрая вучоба — ваш білет у будучыню. Ніколі не апускайце рукі і вучыцеся шукаць у любой складанасці магчымасці. Будзьце таварыскімі, пазітыўнымі, упэўненымі ў сабе, стаўце мэты і дамагайцеся іх», — пажадала парламентарый.

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.