Унікальная пляцоўка «Шарк Тароналары» стала месцам для супрацоўніцтва і культурнага дыялога паміж рознымі нацыямі і працягвае знаёміць гледачоў з рознымі відамі мастацтва.
Адной з галоўных падзей фэста з’яўляецца конкурс выканаўцаў нацыянальнай музыкі і песні.
Дзякуючы фестывалю «Шарк Тароналары» за шмат гадоў пад зорным небам Узбекістана адкрыты імёны дзясяткаў спевакоў і музыкантаў.
Сярод першых ўдзельнікаў і пераможцаў спявачка, народная артыстка Рэспублікі Узбекістан Муножот Йулчыева, якая падчас першага фестываля «Шарк Тароналары» у 1997 годдзе заняла першае месца. Нам удалося пагутарыць з народнай артысткай.
— Што дае фестываль не толькі моладзі, але і такім прафесійным выканаўцам, як вы?
— Для моладзі гэта школа, новы крок у мастацтве ў далейшым. Можна сказаць, ачаг вялікіх магчымасцей. А для нас, прафесіяналаў, магчымасць яшчэ раз прадставіць сваю нацыянальную творчасць не толькі суайчыннікам, але і ўсяму свету. А таксама перадаць свой вопыт маладому пакаленню.
— Калі параўноўваць першы фестываль і сёлетні, наколькі ён змяніўся?
— Першы «Шарк Тароналары» для ўсіх удзельнікаў быў незразумелым, але кожны імкнуўся як мага лепей паказаць сваё нацыянальнае мастацтва. Сёння фестываль пашырыў колькасць удзельнікаў і ўзняў планку майстэрства выканання. У гэты раз я прымала ўдзел у адборы заявак і скажу шчыра: усе выканаўцы настолькі прафесійныя, што журы чакае цяжкі выбар.
Песенны конкурс працягнецца да 29 жніўня. Журы, у складзе якога 7 вядомых прафесійных артыстаў і дзеячоў мастацтваў, будуць ацэньваць канкурсантаў па двух напрамках:
1. Прафесійны (класічны) напрамак народнай музыкі і песні;
2. Музыка і песні, створаныя сучаснымі кампазітарамі.
Акрамя дыпломаў і статуэтак пераможцаў чакаюць грашовыя прызы. Так, гран-пры ў гэтым годдзе складае 10 тысяч долараў.
Аб’явяць пераможцаў конкурсу 30 жніўня падчас гала-канцэрта.
Аўтар: Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ
Фота аўтара.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.