Па слядах Рэспубліканскага педагагічнага савета, які днямі прайшоў з удзелам кіраўніка дзяржавы, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Ірына Даўгала падзялілася сваім меркаваннем наконт адукацыйнага працэсу ў Беларусі, пракаменціравала ключавыя пасылы Прэзідэнта.
На думку дэпутата, тэзіс аб тым, што калі Беларусь хоча захаваць свой суверэнітэт і развівацца, то адукацыя павінна стаць ключавой сферай, з’яўляецца ключавым аспектам педагагічнай канферэнцыі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
«Абсалютна без пафасу, але настаўнік з’яўляецца адной з найважнейшых прафесій у станаўленні грамадства, а значыць і дзяржавы, — лічыць дэпутат. — Паколькі менавіта ў самым раннім дзяцінстве, у першую чаргу ў сям’і, у дзіцячай дашкольнай установе, у пачатковай школе ў маленькага грамадзяніна закладваюцца асновы адносін да сваёй Радзімы, навакольных і жыццёвых каштоўнасцяў. Хаця асобныя „эксперты“ лічаць, што школа не павінна браць на сябе выхаваўчую функцыю, а даваць адукацыю. Не будзем забываць, што не проста адукацыя, а веды».
Парламентарый падзялілася, што ёй блізкая савецкая сістэма адукацыі, дзе, апроч сухога навучання, настаўнікі, прычым сумесна з сям’ёй, імкнуліся закласці ў дзяцей і нешта глыбейшае і важнае. «А гэта найбольш эфектыўна і рэзультатыўна можа рабіць толькі паважаны ў грамадстве, шчаслівы і забяспечаны прафесіянал, які думае пра будучае пакаленне, а не пра тое, як зрабіць тысячы справаздач, адказаў, інфармацый, захлынаючыся ў дакументазвароце, — якраз тое, на што зноў і зноў звяртае ўвагу наш лідар, і зарабіць на некалькіх стаўках, — канкрэтызавала Ірына Даўгала. — Да таго ж, менавіта ў сферы адукацыі рыхтуюцца спецыялісты для ўсіх важных прафесійных напрамкаў».
Па меркаванні намесніка старшыні Пастаяннай камісіі, усё для развіцця сістэмы адукацыі ў Беларусі ёсць. «А прыярытэты Прэзідэнт расставіў дакладна і канкрэтна, — падкрэсліла яна. — Пяць складальнікаў, як пяць кітоў, якія, упэўнена, калі ўсе зацікаўленыя выканаюць, то Беларусь смела можа стаць эталонам адукацыйнай прасторы».
Як звяртае ўвагу Ірына Даўгала, статус настаўніка і патрыятызм выйшлі з усіх напрамкаў на лідзіруючыя пазіцыі, якія абазначыў кіраўнік дзяржавы. «Пагадзіцеся, што і статус, пра што я згадала вышэй, і патрыятызм — гэта аснова адукацыі, — адзначае дэпутат. — А, такім чынам, атрымаўшы адукацыю, веды, абсалютна лагічна, што краіна зацікаўлена, каб маладыя таленты, адмыслоўцы працавалі менавіта ў нашай краіне, а яшчэ дакладней у сваёй краіне — гэта быў трэці акцэнт. І зноў без пафасу, але нашыя маладыя спецыялісты — гэта тыя, хто заўтра павінны прыйсці нам на змену, тыя, хто будзе мадэрнізаваць, як эканамічную, так і палітычную сістэму. Тады слушнае пытанне: чаго не хапае ў нас, што частка моладзі, атрымаўшы адукацыю, пакідае краіну? „Моладзь такая, якія мы“ — адзначыў Прэзідэнт.
Відавочна, што не трэба наракаць толькі на інтэрнэт, хоць і ён уносіць свій уклад у часцяком размытыя паняцці аб патрыятызме, любові да сваёй Радзімы, а, значыць і да сваёй справы, якой ты вучыўся, таму і пачынаць кожнаму, не толькі настаўніку, трэба з сябе. Сёння па вялікім рахунку шматлікім дарослым трэба навучыцца бачыць пазітыўныя змены ў сваёй краіне, а не жыць па філасофіі мухі».
Парламентарый лічыць важным, каб наша моладзь бачыла і выкарыстоўвала новыя формы рэалізацыі прадукцыі, а для гэтага яна павінна «ўмець штурхацца на знешніх рынках». «Сапраўды ёміста і канкрэтна сказана Прэзідэнтам: важна не толькі наладзіць выпуск прадукцыі, на вытворчасць якой патрэбны інжынеры-профі, а іх, на жаль, недабор, але і рэалізаваць яе, — нагадала Ірына Даўгала адзін з пасылаў кіраўніка дзяржавы. — Прычым у цяперашніх умовах фраза „санкцыйны ціск“ недарэчная. Так што шукаць гэтыя новыя шляхі трэба будзе нашым маладым спецыялістам. Сапраўды навучанне заканчваецца ў класе, але адукацыя працягваецца ўсё жыццё».
Запісала Вераніка КАНЮТА
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.