Вы тут

Раман Галоўчанка наведаў завод па вытворчасці пад’ёмнікаў у Віцебску


Новыя цэхі, уласныя распрацоўкі і канкурэнтная прадукцыя машынабудаўнічага профілю — прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка азнаёміўся з вытворчасцю на ПУП «Вітбудтэхмаш», перадае БелТА.


Фота БелТА

Прэм’ер-міністру прадэманстравалі віцебскія пад’ёмнікі, а таксама расказалі, як наладжана работа ў цэхах прадпрыемства. Дырэктар завода Андрэй Сідараў адзначыў, што на тэрыторыі Беларусі некаторыя віды машын вырабляюць толькі тут, як, напрыклад, пад’ёмнікі вышынёй 52 м. Кіраўнік прадпрыемства падкрэсліў, што практычна ўвесь прыбытак укладваецца ў развіццё і мадэрнізацыю. На «Вітбудтэхмашы» заканчваюць будаўніцтва малярнага цэха, вядуць рамонт на новых плошчах, набытых для пашырэння лінейкі выпускаемай прадукцыі.

Раман Галоўчанка пацікавіўся, наколькі загружаны вытворчыя магутнасці прадпрыемства. Андрэй Сідараў расказаў, што ў сярэднім на 60 працэнтаў, і тут ёсць магчымасці для росту. Таксама кіраўнік прадпрыемства адзначыў, што большая частка прадукцыі, у тым ліку імпартазамяшчальнай, ідзе на экспарт, і партнёрамі завода з’яўляюцца флагманы машынабудаўнічай галіны Беларусі і Расіі.

Прэм’ер-міністр таксама ўдакладніў, як наладжаны кантроль якасці прадукцыі завода. Андрэй Сідараў падкрэсліў, што пасля зборкі кожная адзінка тэхнікі праходзіць выпрабаванні, а потым вяртаецца на агляд. Раману Галоўчанку прадэманстравалі, як працуюць віцебскія пад’ёмнікі і наколькі надзейнымі яны з’яўляюцца.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.