На чарговым пасяджэнні прэзідыўма СПБ у творчую арганізацыю краіны прыняты шэраг літаратараў.
Сярод тых, хто займеў права лічыцца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, — празаік Людміла Лазута, якая піша на беларускай мове. Друкуецца ў літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях, у газетах «Звязда» і «Літаратура і мастацтва». Аўтар кніг прозы «Імгнненні...», «Вузкімі сцежкамі...». Рэкамендавалі да ўступлення ў СПБ лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Саламаха, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп. Людміла Паўлаўна працуе ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.
Прыняты ў Саюз пісьменнікаў і паэт Вадзім Баравік, які нядаўна выдаў кнігу вершаў «Иду по Минску». Вадзіма Баравіка, які ўзначальвае ТАА «Городской центр переводов», добра ведаюць і як палітолага, эксперта па розных пытаннях палітычнага жыцця. Таксама прыняты ў СПБ празаік Іван Мітрайкін, пяру якога належыць шэраг зборнікаў прозы, і краязнаўца, гістарычны публіцыст Аляксандр Радзівонаў.
Новыя члены СПБ прадстаўляюць Мінск, Мінскую і Гродзенскую вобласці.
Сяргей ШЫЧКО
Фота з адкрытых крыніц
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.