Вы тут

Аб’яўлены падзякі за падтрымку мастацкага слова


Шырокі розгалас займеў Рэспубліканскі фестываль дзіцячай кнігі «Роднай Мышанкі абшары».


Фота з сайта Саюза пісьменнікаў Беларусі

Арганізатарамі гэтага сапраўднага свята выступілі Баранавіцкі раённы выканаўчы камітэт, Саюз пісьменнікаў Беларусі, аддзел культуры Баранавіцкага райвыканкама, Брэсцкае абласное аддзяленне СПБ, Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Выдавецкі дом «Звязда». У вёску Новая Мыш, якая вядомасць сваю мае з даўніх часін, прыехалі паэты, празаікі, дзіцячыя пісьменнікі з розных куткоў нашай краіны. Сваю актыўнасць праявілі і прадпрыемствы Баранавіцкага раёна, набыўшы кнігі для падшэфных устаноў адукацыі.

За выдатную арганізацыю фестываля дзіцячай кнігі «Роднай Мышанкі абшары», папулярызацыю кнігі і сямейнага чытання, захаванне літаратурнай спадчыны і ў сувязі з XXXI Днём беларускага пісьменства Саюз пісьменнікаў Беларусі аб’явіў Падзяку старшыні Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта Раману Барысавічу Жуку, намесніку старшыні Баранавіцкага РВК Міхаілу Мікалаевічу Барысевічу, начальніку аддзела культуры Баранавіцкага райвыканкама Аксане Аляксандраўне Шчэрба, дырэктару Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Таццяне Міхайлаўне Лайша.

— Свята кнігі, якое мы заснавалі сёлета напярэдадні і Дня беларускага пісьменства, і Дня народнага адзінства, — зазначыла Таццяна Лайша, — несумненна, набудзе штогадовы фармат. Мы рады, што нашы чытачы адкрылі для сябе многіх літаратараў, як, прыкладам, Кацярыну Хадасевіч-Лісавую, Паўла Гушынца, Ірыну Карнаухаву, Тамару Кавальчук... Спадзяюся, што яны і надалей застануцца сябрамі Баранавіцкай старонкі, дапамогуць развіць і ўмацаваць літаратурныя традыцыі ў нашым рэгіёне.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.

Сілавыя структуры

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцы будуць у цэнтры падзей з самага пачатку тыдня.

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.