Вы тут

Лукашэнка разлічвае на роўных стварыць саюзны медыяхолдынг з Расіяй


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на роўных умовах стварыць саюзны медыяхолдынг з Расіяй. Гэтая тэма абмяркоўвалася пры дакладзе кіраўніку дзяржавы аб актуальных пытаннях інфармацыйнай палітыкі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Апошнім часам у нас устанавіліся вельмі цёплыя сяброўскія адносіны з расіянамі, асабліва наверсе. Я думаю, гэта будзе садзейнічаць стварэнню нармальнага самастойнага медыяхолдынгу на роўных. Гэта галоўнае. Калі мы будуем наш саюз, галоўны прынцып — роўныя ўмовы. Ніхто пад казырок не бярэ, ніхто нікому не падпарадкоўваецца. На роўных. І мы з Уладзімірам Пуціным шмат абмяркоўвалі гэтую тэму. Я ні разу не чуў ад яго, калі мы абмяркоўваем гэтыя пытанні, каб ён сказаў: слухай, вось мы тут вялікія, вы малыя, давайце так, давайце гэтак», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Апошні раз, калі я жорсткавата паставіў гэтае пытанне, кажу: „Ну што, колькі мы будзем казаць пра гэта, трэба неяк рухацца, і перш за ўсё расіянам, трэба ствараць самастойны холдынг“. Ён кажа: „Я толькі за. Так, трэба холдынг, трэба, каб Тэлеграм-канал (быў. — Заўвага БелТА), і ў інтэрнэце гэта было, блогеры...“ Ён вельмі добра ў гэта прысвечаны. Лепш за мяне. Ён мне калі гэта разгарнуў, я кажу: „Дык нам больш не трэба, менавіта так трэба дзейнічаць“».

Разам з тым Прэзідэнт канстатаваў, што ў расійскіх перагаворшчыкаў па гэтаму пытанню могуць быць нейкія іншыя інтарэсы. «Яны, вядома, ёсць. Але мы павінны дзейнічаць у рамках, вызначаных кіраўнікамі дзяржаў», — сказаў ён.

«Па стварэнні саюзнага медыяхолдынгу Саюзнай дзяржавы мы гаворым вельмі шмат. Натуральна, з улікам той палітыкі, якая ажыццяўляецца ў Расіі ў дачыненні да СМІ. А вы таксама яе ведаеце, вялі перагаворы з імі. Вы разумееце, што там гэта можа нават больш, чым эканоміка. Расія вялізная, без сродкаў масавай інфармацыі, натуральна, не абысціся. І з-за пэўных нюансаў расіяне ўдзяляюць вельмі сур’ёзную ўвагу сродкам масавай інфармацыі», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася, у студзені бягучага года на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета прынята рашэнне аб стварэнні медыякампаніі Саюзнай дзяржавы. Плануецца, што ў структуру медыякампаніі ўвойдуць тэлеканал, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і рэсурсны медыяцэнтр па стварэнні, адаптацыі і распаўсюджванні кантэнту ў лічбавым асяроддзі. Заснавальнікам медыякампаніі выступіць Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.