Пашпарты гатоўнасці атрымалі ўсе ўстановы адукацыі рэгіёна. Як паведамілі ў галоўным упраўленні адукацыі аблвыканкама, падрыхтоўка пачалася яшчэ вясной, калі былі складзены адпаведныя акты, у якіх усе зацікаўленыя службы адлюстравалі тыя недахопы, на якія неабходна звярнуць увагу і выправіць. Да 20 жніўня спецыяльныя камісіі адсочвалі выкананне прадпісанняў, усё было зроблена сваечасова і ў тэрмін.
На рамонт устаноў адукацыі было накіравана 11 мільёнаў рублёў рэгіянальнага і раённага бюджэтаў. У аблвыканкаме адзначылі, што за апошнія некалькі год школы ў значнай ступені прыведзены ў сучасны выгляд. Асаблівая ўвага сёлета надавалася рамонту дахаў, цеплавых сетак і вулічнай інфраструктуры. У значнай ступені пераабсталяваны сталовыя і харчовыя блокі, спартыўныя залы.
У аднаўленне і будаўніцтва новых аб’ектаў укладваюцца даволі значныя сродкі. Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслана Абрамчыка, кожны трэці рубель бюджэта вобласці накіроўваецца менавіта ў гэту галіну. Дзякуючы значным фінансавым паступленням, летам у вобласці быў адкрыты дзіцячы сад, хутка будзе ўведзены ў эксплуатацыю доўгачаканы басейн у Азёрскай санаторнай школе Гродзенскага раёна, адкрыты пасля капітальнага рамонту школы ў Слоніме, Дзятлава і пасёлку Астрыно Шчучынскага раёна.
Такім чынам, 2 верасня ўсе 300 школ Гродзенскай вобласці пачнуць чарговы навучальны год у адноўленых установах і сустрэнуць 120 тысяч вучняў, з іх 12 тысяч — першакласнікі.
Установы адукацыі папоўніліся і новымі кадрамі. На работу прыбылі каля 700 маладых спецыялістаў, з іх толькі 10% — у абласны цэнтр, большая частка — у раёны вобласці.
Маргарыта УШКЕВІЧ
Фота аўтара
У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі адзначаўся павышаны попыт на паслугі санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый.
У шаляў чакаецца ўдалы тыдзень для вырашэння матэрыяльных праблем.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.