Вы тут

Радыё «Культура» прымае заяўкі на ўдзел у ХІІІ Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе


З 1 да 22 верасня радыё «Культура» прымае заяўкі на ўдзел у ХІІІ Рэспубліканскім творчым радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі». Новы сезон творчага спаборніцтва будзе прымеркаваны да Года якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Сёлета конкурс дазволіць адораным творчым людзям заявіць пра сябе ў васьмі намінацыях: «Эстрадны вакал. Салісты», «Эстрадныя ансамблі», «Спадчына. Салісты», «Спадчына. Ансамблі», «Кампазітарская творчасць», «Інструментальная музыка, народныя інструменты. Салісты», «Інструментальная музыка, акадэмічныя інструменты. Салісты» і «Інструментальная музыка. Ансамблі». Стаць удзельнікамі папулярнага праекта могуць дзіці і моладзь ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў.

Вядома, што традыцыйна творчае спаборніцтва пройдзе ў тры этапы. Спачатку ўдзельнікаў чакае камбінаваны фармат праслухоўванняў, дзе разам з дыстанцыйным праглядам відэа выступленняў запланаваны і вочныя сустрэчы прэтэндэнтаў з калегіяй журы ў Вялікай студыі Дома радыё, у тым ліку і ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Адзінае выключэнне толькі — намінацыя «Кампазітарская творчасць», работа па якой будзе праведзена дыстанцыйна.

Сачыць за ходам конкурсу можна ў эфіры канала «Культура» Беларускага радыё ў праграме для дзяцей і падлеткаў «Д.Н.К.», дзе будуць пастаянна распавядаць пра ход творчага спаборніцтва і яго ўдзельнікаў. А па выніках выйдзе радыёперадача «Маладыя таленты Беларусі», дзе непасрэдна прагучаць музычныя творы пераможцаў і ўладальнікаў спецыяльных прыхоў.

Падрабязную інфармацыю, навіны, вынікі кожнага тура арганізатары будуць таксама размяшчаць на сайце радыё «Культура» www. radіokultura.by і ў telegram-каналах «Радыё «Культура» і «Радио_1».

Для ўдзелу ў радыёконкурсе «Маладыя таленты Беларусі» трэба да 22 верасня ўключна даслаць заяўку з усімі неабходнымі дакументамі, суправаджальным лістом і відэазапісам выканання музычнага твора на адрас: 220114, г. Мінск, вул. Чырвоная, д. 4 ці на электронную пошту: talentbelarus@gmaіl.com, пазначыўшы «Маладыя таленты Беларусі».

На конкурсным відэа ў кадры абавязкова павінен быць бачны лагатып канала «Культура» Беларускага радыё (яго можна раздрукаваць ці прадэманстраваць на экране тэлефона, планшэта і г.д., але не ўсташлены пры дапаможе відэамантажу). Менавіта гэта будзе сведчаннем, што відэа запісвалі непасрэдна для конкурсу. Даведацца неабходную вам інфармацыю можна і па тэлефонах: +375 17 311-58-71, +375 29 609-94-51 (09.00 — 18.00).

Адзначым, што пераможцаў праекта вызначаць 15 лістапада бягучага года падчас грандыёзнага гала-канцэрта, які адкрые цыкл святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Беларускага радыё. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы, памятныя прызы і магчымасць пачуць сябе ў радыёэфіры.

Нагадаем, што праект «Маладыя таленты Беларусі» Белтэлерадыёкампаніяй праводзіцца з 2009 года. Ён дазволіў заявіць пра сябе за гэты час больш за 3.5 тысячам выканаўцаў і калектываў. Адметна і тое, што з 2013 года прызёры творчага спаборніцтва рэгулярна становяцца стэпендыянтамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Так, па выніках мінулых конкурсаў прэстыжную прэміў атрымалі больш за 200 лаўрэатаў. Спрабуйце і вы свае сілы, выкарыстоўвайце магчымасць быць пачутымі на ўсю краіну.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.