Грандыёзным гала-канцэртам на плошчы Рэгістан у Самаркандзе завяршыўся XIII Міжнародны музычны фестываль «Шарк Тароналары».
На некалькі дзён старажытны горад пераўтварыўся ў яркую кропку на культурнай карце свету, дзе сустрэліся шматлікія дзеячы культуры і мастацтваў, навукоўцы, рамеснікі і аматары музыкі. 300 удзельнікаў з 80 краін атрымалі цудоўную магчымасць дакрануцца да культур абсалютна розных краін свету і адчуць адначасова іх разнастайнасць і адзінства.
Асобнай мэтай фестываля з’яўляецца падтрымка таленавітых музыкантаў і спевакоў. Падчас гала-канцэрта падведзены вынікі конкурсу выканаўцаў. Аўтарытэтнае журы вылучыла лепшых і аб’явіла пераможцаў у кожным напрамку. Яны атрымалі дыпломы, статуэткі і грашовыя прэміі.
Трэцяе месца падзялілі выканаўцы з Манголіі, Японіі і Расійскай Федэрацыі. Другое месца дасталася ансамблю з Казахстана і нацыянальнаму музычнаму ансамблю з Узбекістана. Першае месца заняў ансамбль з Туркменістана.
Гран-пры і грашовую прэмію ў памеры 10 тысяч долараў з рук міністра культуры Рэспублікі Узбекістан Озодбека Назарбекава і старшыні журы Сахіба Пашазадэ атрымаў калектыў з Азербайджана.
Музычны фестываль «Шарк Тароналары» яшчэ раз паказаў і даказаў: для музыкі няма ні геаграфічных межаў, ні моўных бар’ераў. Гэта той універсальны сродак зносін, які спрыяе развіццю культурнай дыпламатыі.
Шчыры дзякуй арганізатарам за непераўзыдзенную гасціннасць і ўнікальную магчымасць духоўнага ўзбагачэння!
Да сустрэчы праз два гады на XIV Міжнародным музычным фестывалі «Шарк Тароналары»!
Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ
Фота аўтара і з Тэлеграм-канала Міністэрства культуры Узбекістана
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.