30 жніўня на плошчы Дзяржаўнага сцяга сталіцы курсанты Акадэміі МУС і навучэнцы Спецыялізаванага ліцэя МУС прынеслі прысягу.
Пасля заканчэння ўрачыстай цырымоніі міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў павіншаваў курсантаў і ліцэістаў з такім знамянальным днём у іх жыцці: «Сёння важны і значны дзень не толькі для ліцэістаў і курсантаў, якія стаяць у страі, але таксама для іх бацькоў і курсавых афіцэраў. Самы важны рытуал у жыцці кожнага праваахоўніка яны пранясуць праз усю службу. Будзе шмат няпростых сітуацый і менавіта словы прысягі і ўрачыстага абяцанні падкажуць, як іх вырашыць. Прыкладаў вернасці, вымаўленай людзьмі ў пагонах клятвы, шмат. Адзін з самых яркіх — подзвіг батальёна міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава. Перад боем маладыя вартавыя парадку паабяцалі спыніць ворага, і ніхто не завагаўся. Мужныя ўчынкі — тое, што характарызуе і сённяшніх праваахоўнікаў. Упэўнены, кожны з тых, хто пакляўся на вернасць Беларусі і яе народу курсант і ліцэіст будзе годна несці службу. А зрабіць першыя крокі ў прафесію ім дапамогуць старэйшыя таварышы і курсавыя афіцэры. Усё атрымаецца! Дзякую бацькам за выхаванне патрыётаў. Разумею, што ў вас на душы, і запэўніваю: зробім усё, каб вашы дзеці працавалі ў камфортных умовах і былі ў бяспецы...».
Усяго прыняло прысягу 500 маладых людзей, з іх-454 курсанта Акадэміі МУС.
Урачысты рытуал завяршыўся праходжаннем урачыстым маршам.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота: Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.