Вы тут

Рэмарк па-беларуску


Першым перакладчыкам твораў Эрых Марыя Рэмарка на беларускую мову быў празаік і публіцыст Хвядос Шынклер, які загінуў у Вялікую Айчынную вайну, 25 кастрычніка 1942 года пад Сталінградам. У яго перакладзе ў 1931 годзе выйшаў раман класіка сусветнай літаратуры «На Заходнім фронце нічога няма». Раман «Тры таварышы» ў перакладзе Уладзіміра Папковіча ўпершыню пабачыў свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 1994 годзе. 


І вось толькі што з’явілася з друку новае выданне вядомага перакладу У. Папковіча. Раман «Тры таварышы» надрукаваны накладам 2 100 экзэмпляраў. Выдавец — ТАА «Попурри». Кніга аддрукавана ў Расійскай Федэрацыі — на філіяле «Чэхаўскі Друкарскі Двор» АТ «Першая Узорная друкарня» у Чэхаве Маскоўскай вобласці. 

Выдавецкая анатацыя нагадвае, чаму прысвечаны твор: «У рамане апісваецца адважная спроба трох маладых баявых таварышаў наладзіць існаванне ў Берліне 1920-х гадоў — гораде, поўным жыццялюбства, але апанаваным інфляцыяй і палітычнымі хваляваннямі. У той час як навакольнае жыццё руйнуецца, здзяйсненне мары пра каханне, здаецца, засланяе сабой хісткую рэальнасць. Але неўзабаве з’яўляюцца першыя цені...»

Дызайн вокладкі беларускага выдання рамана «Тры таварышы» належыць Анатолю Лазару. 

Новае беларускае выданне «Трох таварышаў» можна набыць у Мінску ў кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.