Вы тут

«Качество.бел» — важны крок на шляху лічбавага развіцця нашай краіны


У сучасных умовах якасць — вызначальны арыенцір канкурэнтнай устойлівасці эканомікі краіны ў цэлым і кожнай арганізацыі паасобку, лічаць у Дзяржстандарце. Якасць з’яўляецца галоўным крытэрыем, па якім спажывец выбірае прадукцыю. Важным крокам на шляху лічбавага развіцця Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі нашай краіны стаў інтэрнэт-партал «Качество.бел», які быў запушчаны ў 2019 годзе.


У аснове інтэрнэт-парталаДзяржаўны каталог прадукцыі, які фарміруецца ў рамках функцыянавання з 1997 года 
дзяржаўнай сістэмы каталагізацыі прадукцыі.
Каталог акрамя назвы прадукцыі і даных аб вытворцы змяшчае тэхнічныя характарыстыкі і ўласцівасці прадукцыі, устаноўленыя ў дзяржаўных стандартах і тэхнічных умовах.

На сёння ў Дзяржаўным каталогу прадукцыі ўтрымліваюцца звесткі пра больш чым 89 тысяч відаў прадукцыі і каля 14,5 тысячы вытворцах. Штомесяц у яго ўключаецца больш за 300 новых відаў прадукцыі, абнаўляюцца дадзеныя па 500 яе назвах.

Для падтрымкі вытворчасці айчыннай прадукцыі на гэтым партале размешчаны тэматычныя каталогі, а таксама сфарміраваны каталогі прадукцыі ў разрэзе ведамаснай прыналежнасці і тэрытарыяльнага размяшчэння прадпрыемстваў.

На партале звесткі аб прадукцыі, уключанай у Дзяржаўны каталог, інтэгруюцца са звесткамі з такіх дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, як Нацыянальная частка адзінага рэестра выдадзеных сертыфікатаў адпаведнасці і зарэгістраваных дэкларацый аб адпаведнасці, рэестр нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці, рэестр сертыфікатаў «Натуральны прадукт», рэестр вытворцаў арганічнай прадукцыі, небяспечная прадукцыя, конкурсны рух.

Такім чынам, «Качество.бел» — карысны рэсурс, які змяшчае сканцэнтраваную інфармацыю аб айчыннай прадукцыі, у тым ліку яе якасных характарыстыках, а таксама вытворцах.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.