Два звароты ад розных работнікаў паступілі ў Магілёўскую абласную арганізацыю Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці «БЕЛПРАФМАШ». Людзі хацелі звольніцца ў сувязі з пераездам у іншыя населеныя пункты, але наймальнікі адмовілі. Дапамог разабрацца ў сітуацыі прафсаюз.
— У адным выпадку кранаўшчык пераязджаў з абласнога цэнтра ў Магілёўскі раён у сувязі з пераменай месца жыхарства жонкі. У другой сітуацыі — слесар з Бабруйска вымушаны пераехаць у сельскую мясцовасць за 40 кіламетраў ад райцэнтра для догляду хворага члена сям’і. У абодвух выпадках наймальнікі не пайшлі насустрач, паколькі супрацоўнікі не прадставілі поўны пералік дакументаў, — расказала прававы інспектар працы Ганна Масько.
У кожным з выпадкаў работнікам была аказана кансультатыўная дапамога пры зборы пакета неабходных дакументаў. У прыватнасці, заверанай копіі загада аб пераводзе жонкі на працу ў іншы населены пункт разам з копіяй пасведчання аб заключэнні шлюбу, копіі пашпарта жонкі з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў іншым населеным пункце разам з даведкай з яе новага месца працы, адзнакі ў пашпарце аб рэгістрацыі па месцы жыхарства ў іншым горадзе. Таксама дадзены і іншыя тлумачэнні.
Прафсаюзны юрыст Ганна Масько адзначыла, што існуе пералік уважлівых прычын, якія лічацца падставай для звальнення па патрабаванні работніка. У кожным канкрэтным выпадку іх ацэньвае наймальнік. Акрамя таго, датэрміновае скасаванне кантракта магчыма пры выхадзе на пенсію і ў сувязі з неабходнасцю догляду хворага члена сям’і.
У двух вышэйзгаданых выпадках работнікі, сабраўшы ўвесь неабходны пералік пацвярджаючых дакументаў, прадставілі іх наймальнікам. І кіраўнікі пераканаліся ў тым, што прычына для звальнення ў работнікаў уважлівая.
Такія сітуацыі не рэдка сустракаюцца ў практыцы прафсаюзных спецыялістаў. Па заканадаўстве, уважлівасць прычын ацэньвае наймальнік. Разам з тым, калі кіраўнік не палічыць названыя прычыны ўважлівымі і адмовіць у скасаванні працоўнага дагавора, то спрэчка па пытаннях ацэнкі такіх абставін можа быць разгледжана ў судовым парадку.
— Варта дадаць, што да вынясення судом рашэння аб датэрміновым скасаванні кантракту заяўнік не мае права спыніць працу, паколькі гэта можа стаць падставай для яго звальнення за парушэнне працоўнай дысцыпліны, — патлумачыла Ганна Масько.
Неабходна адзначыць, прававая абарона і юрыдычная дапамога работнікам — адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці прафсаюзаў.
Звяртацца можна па тэлефоне, прыйсці на асабісты прыём, пакінуць пісьмовы зварот або электронны — праз спецыяльны сэрвіс на Інтэрнэт-партале ФПБ. Таксама з верасня гэтага года пасля летняга перапынку аднаўляюцца выязныя прававыя прыёмы, якія, па традыцыі, будуць праходзіць у апошні чацвер месяца па ўсёй краіне.
Алена КРАВЕЦ
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.