Вы тут

Лукашэнка правёў шэраг міжнародных тэлефонных размоў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня правёў шэраг міжнародных тэлефонных размоў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Кіраўніку дзяржавы патэлефанавалі лідары замежных дзяржаў: Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон, Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў.

Адбыліся таксама тэлефонныя размовы з намеснікам старшыні Савета Бяспекі Расійскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым і старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Мацвіенка.

Абмяркоўваліся пытанні развіцця двухбаковых адносін і сустрэча на вышэйшым узроўні, якая мае адбыцца ў пачатку кастрычніка. Суразмоўцы таксама павіншавалі Аляксандра Лукашэнку з надыходзячым Днём Нараджэння.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

«Меню» для вандроўніка

«Меню» для вандроўніка

У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.

Сям'я і дэмаграфія

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.