Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта з Днём ведаў


Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам!

 

Фота Віктара Іванчыкава

Дарагія сябры!

Ад усёй душы віншую вас з Днём ведаў.

Традыцыйна, адкрываючы ў верасні новы навучальны год, мы ўсе разам робім крок у будучыню. Бо сённяшнія школьнікі, студэнты і курсанты, спасцігаючы пад кіраўніцтвам як маладых, так і ўмудроных вопытам педагогаў азы навук і прафесій, рыхтуюцца заўтра ўзяць на сябе адказнасць за нашу Айчыну. Гэта вам прымаць эстафету ў старэйшых пакаленняў: будаваць дамы, сеяць хлеб, ствараць і асвойваць сучасныя тэхналогіі, абараняць Радзіму. А яшчэ захоўваць гістарычную памяць, культуру і традыцыі — аснову асноў жыцця народа.

Вучыцеся старанна. Перакананы, вы зможаце зрабіць нашу краіну яшчэ больш моцнай і прыгожай.

Самыя вялікія хваляванні на ўрачыстых лінейках, вядома, перажываюць першакласнікі і іх бацькі. Няхай школа стане для вас правадніком у неабдымны свет ведаў, сапраўдным храмам навукі, а таксама надзейным і ўтульным домам, напоўненым радасцю новых здзяйсненняў, пазітыўнымі эмоцыямі і ўсмешкамі адданых сяброў.

Жадаю ўсім, каб навучальны год быў паспяховым для айчыннай сістэмы адукацыі, падарыў мноства падстаў для гордасці за дасягненні нашых дзяцей і моладзі.

Мірнага неба, здароўя, цярпення і ўдачы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.