Вы тут

У правінцыі Юньнань адкрыўся музей грыбоў


У правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) адкрыўся навукова-папулярны музей грыбоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Новая ўстанова плошчай 200 квадратных метраў знаходзіцца ў павеце Наньхуа Чусюн-Ійскай аўтаномнай акругі Юньнаня. Пры ўваходзе ў музей адразу кідаюцца ў вочы тры сцяны з узорамі грыбоў. Тут прадстаўлена звыш 500 экзэмпляраў больш за 200 відаў дзікіх грыбоў.

Як паведаміла супрацоўніка музея, усе экспанаты былі сабраны і падрыхтаваны на працягу месяца на тэрыторыі павета Наньхуа. Наведвальнікаў знаёмяць з дзікімі грыбамі Юньнаня і Наньхуа, гісторыяй паходжання, марфалогіяй і асаблівасцямі росту, узорамі дзікіх грыбоў, мерамі па іх абароне, а таксама сітуацыяй развіцця грыбной індустрыі ў павеце Наньхуа і мерамі засцярогі пры ўжыванні дзікіх. 

Наньхуа знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Юньнаня. Дзякуючы свайму ўнікальнаму клімату павет з’яўляецца домам для 1021 віду дзікіх грыбоў, з якіх 354 віды ядомыя. Павет вядомы як «Царства дзікіх грыбоў» і «Радзіма дзікіх грыбоў Кітая». На амаль 166 тысячах гектараў лясных угоддзяў Наньхуа растуць розныя віды дзікіх ядомых грыбоў, а гадавы запас рэсурсаў перавышае 15 тысяч тон.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.