Вы тут

Бокій стаў 18-разовым чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў


Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў свой другі залаты медаль на XVII летніх Паралімпійскіх гульнях у Парыжы. Цяпер у яго актыве 18 залатых узнагарод Паралімпіяд, паведамляе БелТА.


Учора ў фінальным заплыве стомятроўкі на спіне беларус паказаў час 56,60 сек. У фінал Ігар Бокій выйшаў з другім вынікам, пераадолеўшы дыстанцыю за 58,97 сек.

Ігар Бокій стаў чэмпіёнам парыжскіх Гульняў на дыстанцыі 100 м батэрфляем. Зараз у нашага плыўца 20 медалёў у кар’еры на Паралімпіядах — 18 залатых і па адным сярэбраным і бронзавым.

Упершыню Ігар Бокій, якому зараз 30 гадоў, выступіў на Паралімпійскіх гульнях у 2012 годзе ў Лондане, адразу заваяваўшы пяць залатых медалёў. Акрамя таго, Ігар шэсць разоў паднімаўся на вышэйшую прыступку п’едэстала гонару ў Рыа-дэ-Жанейра-2016 і пяць — у Токіа-2020.

У суботу, 31 жніўня, Ігар Бокій разам з Яўгенам Кавалёнкам выступіць на дыстанцыі 400 м вольным стылем. Папярэднія заплывы запланаваны на 11.20 па мінскім часе, а фінал намечаны на 19.40.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.