Гомельская пагрнічная група працягвае ахоўваць дзяржаўную граніцу на беларуска-ўкраінскім участку ва ўзмоцненым рэжыме. Пра гэта расказалі ў Дзяржпагранкамітэце, паведамляе БелТА.
«Усе павінны разумець, што мы прадаўжаем ахоўваць дзяржаўную граніцу ва ўзмоцненым рэжыме пагранічнай службы і пагранічнага кантролю», — падкрэсліў першы намеснік начальніка Гомельскай пагранічнай групы Андрэй Фёдараў.
Ён расказаў аб комплексе мерапрыемстваў, які прадугледжвае павелічэнне як глыбіні закладкі сіл і сродкаў на прыгранічнай тэрыторыі, так і інтэнсіфікацыі іх прымянення ў ахове дзяржаўнай граніцы.
«На ўчастку нашай пагранічнай групы праводзяцца работы па ўдасканаленню і далейшаму нарошчванню сістэмы візуальнага і тэхнічнага назірання на ўчастках дзяржаўнай граніцы», — расказаў першы намеснік начальніка.
Паводле яго слоў, гэтая сістэма зарэкамендавала сябе дастаткова эфектыўна. «Вялікая колькасць парушальнікаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай граніцы, у тым ліку і ў гэтым годзе, была затрымана з выкарыстаннем гэтых тэхнічных сродкаў», — удакладніў Андрэй Фёдараў.
Ён дадаў, што павялічылася інтэнсіўнасць прымянення ўсіх тэхнічных сродкаў аховы, якія ёсць на ўзбраенні. «Гэта і пагранічныя плывучыя сродкі, і аўтамабільная тэхніка, тэхнічныя сродкі аховы дзяржаўнай граніцы, такія як аўтаматызаваныя пасты тэхнічнага назірання, іншыя сродкі», — пералічыў першы намеснік начальніка.
«Становішча ў сумежным паграніччы дастаткова ўскладнілася ўжо не першы год. Асабісты склад забяспечаны ўсімі неабходнымі сродкамі абароны, узведзены дадатковыя сродкі абароны ад агнявога паражэння як ў пунктах пастаяннай дыслакацыі, так і ў месцах нясення службы пагранічных нарадаў на ўчастках дзяржаўнай граніцы», — рэзюмаваў ён.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.
Дом з краявідам на будучыню.
Сабраны мільёны рублёў, але самае галоўнае — увага і клопат