Напярэдадні круглай даты ў навучальнай установе адбыўся ўрачысты сход і святочны канцэрт. Калектыў павіншавалі першы намеснік міністра ўнутраных справаў Юрый Назаранка, намеснікі міністра Генадзь Казакевіч і Дзмітрый Карзюк.
Адкрываючы мерапрыемства, першы намеснік міністра ўнутраных справаў Юрый Назаранка зачытаў віншавальны адрас ад кіраўніка дзяржавы.
«Навучальная ўстанова стала не толькі базай для падрыхтоўкі найлепшых спецыялістаў, — дадаў ад сябе першы намеснік кіраўніка ведамства. — Яна з’яўляецца пляцоўкай для правядзення прафесійных спаборніцтваў і міжнародных форумаў. І нязменна атрымлівае высокія адзнакі як ад кіраўніцтва ведамства, так і ад замежных госцяў».
Гасцям прадэманстравалі відэафільм, які адлюстроўвае асноўныя вехі гісторыі ўстановы. За мінулыя дзесяцігоддзі калектыў стварыў магутную навуковую базу, заваяваў аўтарытэт у навуковай супольнасці і падрыхтаваў для міліцэйскага ведамства мноства прафесіяналаў.
— Самыя значныя пераўтварэнні выпалі якраз на апошнія гады, — падкрэсліў намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк. — Інфраструктура цэнтра значна мадэрнізавана, з яе дапамогай выкладчыкі рыхтуюць асабовы склад эфектыўна процідзейнічаць усім сучасным выклікам і пагрозам.
Штогод першапачатковую падрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі тут праходзяць каля чатырох тысяч супрацоўнікаў і курсантаў.
Падрабязна аб тым, як ажыццяўляецца навучальны працэс у Цэнтры падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, чытайце па спасылцы — https://zviazda.by/be/news/20240828/1724849798-unikalnaya-plyacouka-dlya-padryhtouki-miliceyskih-kadrau.
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.