1 верасня расчыніць свае дзверы новы Магілёўскі спецыялізаваны ліцэй МУС. Каб ліцэісты ў панядзелак селі за парты і адчувалі сябе максімальна камфортна, па даручэнні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова сёння сюды прыехаў міліцэйскі працоўны дэсант, які ўзначаліў намеснік міністра Дзмітрый Карзюк.
Дружна ўзяўшыся за навядзенне чысціні, супрацоўнікі, курсанты Магілёўскага інстытута МУС і асабовы склад упраўлення ўнутраных спраў зрабілі вялікую працу. На тэрыторыі ўстановы адукацыі высадзілі туі, а ў кожным навучальным класе, сталовай, актавай і канферэнц-залах, спальных і іншых пакоях наведзены парадак: убрана будаўнічае смецце і ачышчаны функцыянальныя паверхні мэблі для максімальнай гігіенічнай бяспекі памяшканняў, у якіх будуць знаходзіцца дзеці.
Не засталася без увагі і дваровая тэрыторыя. Тут таксама актыўна папрацавалі ўдзельнікі суботніка, каб стварыць спрыяльную для вучобы, заняткаў спортам і правядзення вольнага часу абстаноўку.
Пасля некалькіх гадзін працы можна смела сцвярджаць: генеральная ўборка ўдалася, ліцэй да прыёму навучэнцаў гатовы!
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.