У межах праграмы XXXI Дня беларускага пісьменства ў Івацэвічах прайшоў творчы вечар народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца ў Івацэвічах.
Перапоўненая зала чытачоў, прыхільнікаў творчасці вядомага літаратара, ганаровага старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі ў Івацэвіцкім раённым Палацы культуры сакладалася з розных катэгорый цікаўных да мастацкага слова людзей. Вёў сустрэчы старшыня Саюза пісьменнікаў, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч. Ён і расказаў пра асноўныя творчыя этапы ў лёсе вядомага літаратара, пра яго мастацкія здзяйсненні, пра няпростыя жыццёвыя выпрабаванні, праз якія давялося прайсці Мікалаю Іванавічу. Увазе ўдзельнікаў сустрэчы быў прадстаўлены дакументальны фільм, прысвечаны М. Чаргінцу.
Народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч прачытала ўрыўкі з раманаў народнага пісьменніка — «Сыны» і «А ён не вярнуўся з боя». Мікалай Іванавіч падзяліўся ўспамінамі пра тое, як нараджаліся гэтыя творы, расказаў і пра тое, як прафесійна займаўся ў маладосці спортам, як прыйшоў на службу ў праваахоўныя органы, згадаў сваю службу ў Афганістане.
На творчым вечары выступіў і кінарэжысёр, член прэзідыўма Беларускага саюза кінематаграфістаў Сяргей Гіргель. А народны артыст Беларусі славуты кампазітар, аўтар мноства папулярных песень Эдуард Ханок выканаў вядомыя ўсёй зале хіты.
Сяргей ШЫЧКО
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.